Антыхрыст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыхрыст і д'ябал (фрэска Лука Сіньярэлі)

Антыхрыст — персанаж хрысціянскай эсхаталогіі, біблейскіх, царкоўных і іншых прароцтваў аб апошнія дні свету. Згодна з якімі ён будзе чалавекам незвычайных здольнасцей, ведаў і ўменняў, які будзе мець усю сілу сатаны (ня будучы апантаным) і дзейнічаць цалкам вольна супраць Царквы, хрысціян і ўсяго чалавецтва. І якога большасць людзей прыме за месію і будзе ўсясветным дзяржаўным кіраўніком.

У шырокім сэнсе антыхрыстам называюць усіх хто пярэчыць Хрысту або сцвярджае, што з'яўляецца месіяй (збавіцелем чалавецтва) або прадаўжальнікам справы Хрыста. Антыхрыстам называлі імператара Нерона, прарока Мухамада[1], заваёўніка Тамерлана[2], расійскага цара Пятра I, імператара Напалеона Банапарта[1], правадыроў Французскай рэвалюцыі, расійскіх бальшавікоў і мексіканскіх рэвалюцыянераў[1]. Гэта значыць тых хто выкарыстоўваў гвалт дзяржавы ў веравызнаўчай сферы, у прыватнасці ў барацьбе з хрысціянствам.

Таксама часцяком гэтым тэрмінам карысталіся ў палітычнай і міжканфесійнай барацьбе з мэтай ачарнення сваіх апанентаў. У чыста філасофскім сэнсе антыхрыст з'яўляецца вышэйшай праявай чалавечага сябелюбства[3].

Зноскі

  1. а б в Шпіраго Ф. Антихрист. — Львів, 1995, с. 77
  2. Всемирная история. СОЦЭКГИЗ, М, 1959, т. 3, с. 584
  3. Мацейна А. Тайна беззакония СПг, 1999, с. 64

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]