Сатана

Сатана (ад іўр. שָׂטָן, сатана — «праціўнік», «паклёпнік») — у рэлігійна-міфалагічных уяўленнях аўраамічных рэлігій — іўдаізму, хрысціянства і ісламу галоўны праціўнік Бога і нябесных сіл, які ўяўляе сабой вышэйшае ўвасабленне зла і штурхае чалавека на шлях духоўнай пагібелі.
У шэрагу кніг Старога Запавету Сатаной называецца ангел, які выпрабоўвае веру праведніка (гл. Іоў.1 :6-12). У Евангеллях паказваецца, што Сатана ўпаў з неба (Лк. 10:18). Апостал Павел сцвярджае, што Сатана здольны змяняцца (μετασχηματίζεται) у ангела святла (άγγελον φωτός) (2Кар.11: 14). У Апакаліпсісе Сатана выступае як Цмок і Д'ябал — правадыр цёмных ангелаў у бітве з архангелам Міхаілам (Адкр.12 :7-9; 20:2,3, 7-9).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сатана