Аньё-Нуэва
Выгляд
Аньё-Нуэва | |
---|---|
англ. Ano Nuevo | |
![]() Выгляд з паветра | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,0364 км² |
Размяшчэнне | |
37°06′29,80″ пн. ш. 122°20′11,80″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Каліфорнія |
![]() |
А́ньё-Нуэ́ва, або Навагодні востраў (англ.: Ano Nuevo, ад ісп.: Año Nuevo) — востраў на ўсходзе Ціхага акіяна каля берагоў Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка. Плошча — 0,0364 км². У наш час ненаселены.
Тэрыторыя вострава склалася ў міяцэне з прыбярэжных выдмаў. Да XVIII ст. ён уяўляў сабою паўвостраў. У нашы дні заўважны падзел на некалькі астраўкоў і скал, якія хутка размываюцца зімовымі штармамі.
У 1872 —1948 гг. на востраве дзейнічаў маяк. Захаваліся рэшткі будынкаў старой станцыі па яго абслугоўванні. Пазней быў перададзены Каліфарнійскаму ўніверсітэту для арганізацыі запаведніка. У яго склад уваходзяць 1600 га сушы і навакольных марскіх тэрыторый. Аньё-Нуэва наведваецца ластаногімі падчас сезонных міграцый.