Паўвостраў
Выгляд
Паўво́страў — участак сушы, які ўразаецца ў водную прастору; з трох бакоў абкружаны вадой, з чацвёртага боку злучаецца з масівам сушы (мацерыка, вострава)[1].
Большасць паўвастравоў — просты працяг мацерыка (Апенінскі і Балканскі п-вы ў Еўропе, Малая Азія і Індакітай у Азіі, Самалі ў Афрыцы, Лабрадор і Аляска ў Паўночнай Амерыцы). Іншыя паўвастравы раней былі астравамі, а потым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Малака, Фларыда). Самы вялікі паўвостраў Зямлі — Аравійскі[1].
Зноскі
- ↑ а б Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X С.236.}}
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Полуостров(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)