Апенька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Апенька восеньская

Апенька[1] (множ. лік апенькі) — народная або несістэматычная назва групы грыбоў, якія адносяцца да розных родаў і сямействаў. Назва паходзіць ад характэрнага месцапражыванняў гэтых грыбоў: большасць іх расце на жывой і адмерлай драўніне, на пнях. Апенька лугавая жыве зусім у іншых умовах, але пладовае цела яе вонкава падобнае з апенькамі. Каспапаліт. На Беларусі трапляецца апенька сапраўдная або апенька восеньская, апенька марнеючая і апенька скараспелая або ранняя.

Зноскі

  1. Напісанне Апенька ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.423