Аперацыя «Поўнач»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шаблон:Сведкі Іеговы

Аперацыя «Поўнач» — умоўная назва аперацыі па перасяленню ў Сібір Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей, а таксама прадстаўнікоў іншых рэлігійных меншасцяў. Адбылася ў красавіку 1952 г. згодна з пастановамі МДБ СССР і Савета Міністраў СССР, загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1952 г., пры пісьмовай згодзе першых сакратароў кампартый Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але планы па яе правядзенню рыхтаваліся МДБ СССР яшчэ ў лютым 1952 г[1].

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

За некалькі начэй войскі МУС і афіцыйныя прадстаўнікі ўлады затрымалі 9000 чалавек (з іх 394 чал. з БССР), прад'явілі ім абвінавачванне ў падрыўной дзейнасці і адправілі іх у Сібір у таварных цягніках[2][3]. Перасяленцам было дазволена ўзяць у дарогу толькі самае неабходнае. Астатняя маёмасць канфіскоўвалася на карысць дзяржавы. У Сібіры ўсе перасяленцы жылі ў спецпасяленнях пад адміністрацыйным наглядам праваахоўных органаў. Клімат і ўмовы жыцця былі кепскімі, але сем'ям давалі магчымасць жыць разам і зарабляць грошы. Нярэдка пераселеныя Сведкі Іеговы разглядалі гэты пераезд не як пакуты і выпрабаванні, а як магчымасць прапаведаваць сваю веру на новым месцы з пераездам за кошт дзяржавы[4][5]. Перасяленцам было дазволена вярнуцца на радзіму толькі ў 1965 г. без вяртання канфіскаванай маёмасці[6], але частка перасяленцаў пераехала ў іншыя рэгіёны СССР.

Рэабілітацыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэабілітацыя перасяленцаў і іншых Сведкаў Іеговы, якія перажылі дыскрымінацыю ў Савецкім саюзе, адбылася толькі пасля распаду СССР. У 1991 г. Вярхоўны Савет РБ прымае пастанову "Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гг. у Рэспубліцы Беларусь". Паводле гэтай пастановы Сведкі Іеговы, якіх пераследавалі ў БССР за рэлігійныя перакананні, атрымалі пасведчанні аб рэабілітацыі. У 1992 г. ахвяр гэтай і іншых рэпрэсіўных акцый, якія з'яўляліся грамадзянамі Расіі прыраўнялі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па льготах.

Адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Сведкі Іеговы знялі дакументальны фільм "Верныя ў выпрабаванні. Сведкі Іеговы ў Савецкім саюзе", у якім падрабязна распавядаецца пра аперацыю "Поўнач". Украінскі гісторык Алег Галько таксама падрабязна апісаў гэтую аперацыю па перасяленню рэлігійных меньшасцяў у Сібір у сваей кнізе "Свідкі Єгови - сібірскі маршрут".


Зноскі

  1. Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В.С. Абакумов Сталину И.В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М.И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: "выселить навечно". Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45
  2. Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В.С. Абакумов Сталину И.В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М.И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: "выселить навечно". Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45
  3. Буклет "Свидетели Иеговы в Беларуси". Издан Свидетелями Иеговы. 2013 г., с.1
  4. Интервью с Петром Власюком // Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2002 г., с. 220, 221
  5. Стойкость в испытаниях приносит большие благословения. Интервью с Павлом Сивульским// Сторожевая башня (выпуск для изучения). Август 2017 г
  6. згодна сакрэтнага загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. №4020-VI, Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]