Аравакскія мовы
| Аравакскія мовы | |
|---|---|
| | |
| Таксон | сям'я |
| Прарадзіма | басейн Арынока |
| Статус | агульнапрызнаны |
| Арэал | Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка |
| Колькасць носьбітаў | каля 400 тыс. |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | індзейскія мовы |
| Склад | |
| паўночныя і паўднёвыя | |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | arw |
| ISO 639-5 | awd |

Аравакскія мовы — сям'я індзейскіх моў, распаўсюджаных у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Агульная колькасць носьбітаў (2000 г.) - каля 400 тыс. чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аравакскімі мовамі першапачаткова называлі мовы індзейцаў, распаўсюджаныя ў Вест-Індыі, на тэрыторыі сучасных Гаяны, Сурынама, Французскай Гвіяны і поўначы Венесуэлы. Характэрна, што іх носьбіты добра разумелі адзін аднаго. У XIX ст. у выніку параўнальных даследаванняў была вылучана аравакская група моў, якая, як аказалася, мела значна шырэйшы арэал.
Лічыцца, што аравакскія мовы ўзніклі ў басейне ракі Арынока і шырока распаўсюдзіліся ў другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. - 1 тысячагоддзі н. э. Некаторыя даследчыкі вылучаюць аравакскую макрасям'ю моў, якая распалася ў 3 - 2 тысячагоддзях да н. э. У канцы XV ст., калі Х. Калумб адкрыў Новы Свет, на аравакскіх мовах размаўляла большасць насельніцтва Антыльскіх астравоў. У выніку еўрапейскай каланізацыі да пачатку XX ст. яны амаль зніклі ў гэтым рэгіёне. Захавалася толькі мова таіна, якая ў наш час фактычна з'яўляецца мёртвай. Аднак на іх працягваюць размаўляць нашчадкі пераселеных з Вест-Індыі тубыльцаў, што насяляюць некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі (Беліз, Гандурас).