Хрыстафор Калумб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Хрыстафор Калумб
Cristoforo Colombo
Christopher Columbus.PNG
Пасмяротны партрэт пэндзля Себасцьяна дэль П'ёмба
Род дзейнасці:

мараплавец

Дата нараджэння:

27 кастрычніка 1445({{padleft:1445|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Генуя, Генуэзская рэспубліка

Грамадзянства:

Flag of Spain.svg Іспанія

Дата смерці:

20 мая 1506({{padleft:1506|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (60 гадоў)

Месца смерці:

Вальядалід, Іспанія

Бацька:

Даменіка Каломба

Маці:

Сузана Фантанароса

Жонка:

Донна Феліпа Моніс дэ Палестрэла

Дзеці:

Дыега Калумб,
Фернанда Калумб

Аўтограф:

Columbus Signature.svg

Хрыстафор Калумб на Вікісховішчы

Хрыстафор Калумб (іт.: Cristoforo Colombo, ісп.: Cristóbal Colón, парт.: Cristóvão Colombo) — італьянскі мораплаўца родам з Генуі на службе Іспанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыццё Амерыкі.

Калумб першым з дакладна вядомых падарожнікаў перасек Атлантычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар'я і першым з еўрапейцаў хадзіў у Карыбскім моры. Ён адкрыў і паклаў пачатак даследаванню Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, уключаючы іх кантынентальныя часткі і найблізкія архіпелагі — Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Ямайка і Пуэрта-Рыка), Малыя Антыльскія (ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў а таксама Трынідад) і Багамскія астравы (цэнтральная частка).

Сёння вядома, што першымі, хто дасягнуў Амерыкі, былі вікінгі яшчэ за 500 год да з'яўлення там экспедыцый Калумба. Тым не менш першаадкрывальнікам Амерыкі лічыцца Хрыстафор Калумб, таму што менавіта пасля яго падарожжаў пачалася гістарычна і колькасна значная каланізацыя гэтай часткі света і няспыннае засяленне яе земляў людзьмі з іншых мацерыкоў.

Усяго Калумб здзейсніў 4 плаванні да Амерыкі:

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць Хрыстафора Калумба[правіць | правіць зыходнік]

Мастак Д. Вандэрлін. Высадка Калумба ў Амерыцы

Лічыцца, што Калумб нарадзіўся ў небагатай генуэзскай сям'і: бацька — Даменіка Каломба (італ.: Domenico Colombo), маці — Сузанна Фантанароса (італ.: Susanna Fontanarossa). Дакладная транслітарацыя яго імя з іспанскай мовы — Крыстобаль Калон, аднак сусветна вядомым ён стаў як Хрыстафор Калумб (Christophor транслітарацыя старажытнагрэчаскага імя Χριστόφορος). У сям'і, апроч Хрыстафора былі яшчэ іншыя дзеці: Джавані (памёр у дзяцінстве, у 1484 годзе), Барталамеа, Джакама, Б'янкела (выйшла замуж за Джакама Баварэла). Традыцыйна шэсць гарадоў Італіі і Іспаніі аспрэчваюць гонар быць малой радзімай Калумба.

Знешнасць Калумба вядомая па партрэтах, якія былі напісаны ўжо пасля яго смерці. Барталомэ дэ Лас-Касас, які бачыў Калумба ў 1493 годзе, апісвае яго так:

Ростам быў высокі, вышэй сярэдняга, твар яго быў доўгі і выклікаў павагу, нос арліны, вочы сінявата-шэрыя, скура белая, з чырванню, барада і вусы ў маладосці былі рудаватыя, але ў працах пасівелі.

Вучыўся ў Павійскім універсітэце. Прыкладна ў 1470 годзе ажаніўся з доннай Феліпэ Маніс дэ Палестрэла, дачкой мараплаўца часоў прынца Энрыке. Да 1472 года Калумб жыў у Генуі, а з 1472 года — у Савоне. У 1470-я гады ўдзельнічаў у марскіх гандлёвых экспедыцыях. Мяркуюць, што яшчэ ў 1474 годзе астраном і географ Паала Тасканелі паведаміў яму ў лісце, што, паводле яго меркавання, да Індыі можна дабрацца значна карацейшым марскім шляхам, калі плыць на захад. Відаць, ужо тады Калумб задумаўся пра свой праект марскога падарожжа ў Індыю. Зрабіўшы ўласныя разлікі на падставе саветаў Тасканелі, ён вырашыў, што зручней усяго плыць праз Канарскія астравы, ад якіх да Японіі, паводле яго меркавання, заставалася каля пяці тысяч кіламетраў.

З 1476 года Калумб пераязджае ў Партугалію, дзе жыве дзевяць гадоў. Вядома, што ў 1477 годзе Калумб наведаў Англію, Ірландыю і Ісландыю, дзе мог азнаёміцца са звесткамі ісландцаў пра землі на захадзе. За гэты час ён паспявае пабываць таксама ў Гвінеі ў складзе экспедыцыі Дыёгу дэ Азамбужа, якая адправілася туды ў 1481 годзе для будаўніцтва крэпасці Эльміна (Сан-Жоржы-да-Міна). Першы зварот Калумба з прапановай плыць у Індыю на захад быў у 1475—1480 гадах (дакладны час невядома). Ён адрасаваў яго да ўрада і купцоў роднай Генуі. Водгуку не было. У 1483 годзе ён прапануе свой праект партугальскаму каралю Жуану II, але пасля доўгага вывучэння праект адпрэчваецца.

У 1485 годзе Калумб з сынам Дыега пераязджае ў Іспанію (магчыма, бяжыць ад праследаванняў). Узімку 1485—1486 гадоў ён знаходзіць прытулак у кляштары Санта-Марыя-да-Рабіда. Плябан Хуан Перэс дэ Марчэна прыняў яго і напісаў першы ліст да Эрнанда дэ Талаверы, яго знаёмага — духоўніка каралевы, з кароткім выкладам ідэй Калумба. Кароль Іспаніі знаходзіўся тым часам у горадзе Кордаве, дзе праходзіла падрыхтоўка да вайны з Гранадай з асабістым удзелам манархаў.

У 1486 годзе Калумб змог зацікавіць сваім праектам герцага Медзіна-Селі. Паколькі яго ўласных фінансаў было недастаткова для арганізацыі экспедыцыі на захад, Медзіна-Селі звёў Калумба з каралеўскімі фінансавымі саветнікамі, купцамі і банкірамі і са сваім дзядзькам — кардыналам Мендосам.

Узімку 1486 года Калумб быў прадстаўлены Педра Гансалесу дэ Мендосе, архібіскупу Таледа і вялікаму кардыналу Іспаніі, які, у сваю чаргу, пасадзейнічаў аўдыенцыі ў каталіцкіх каралёў. Для вывучэння прапаноў Калумба была прызначана камісія багасловаў, касмографаў, юрыстаў, манахаў і прыдворных на чале з Талаверам. Камісія засядала чатыры гады, але з прычыны скрытнасці Калумба і яго нежадання раскрываць планы так і не вынесла канчатковага вердыкта.

20 красавіка 1488 года Калумб, які рухаўся за каралеўскім дваром з горада ў горад, нечакана атрымаў ліст ад партугальскага караля з прапановай вярнуцца ў Партугалію:

" І калі Вы асцерагаецеся Нашага правасуддзя з-за некаторых Вашых абавязацельстваў, то ведайце, што ні пасля Вашага прыбыцця, ні падчас знаходжання ў Партугаліі, ні пасля ад'езду, Вы не будзеце ні арыштаваны, ні затрыманы, ні абвінавачаны, ні асуджаны, не будзіце пераследвацца па якой-небудзь прычыне, якая вынікае з грамадзянскага, крымінальнага ці якога-небудзь іншага права. "

Калумб накіроўвае свае прапановы і па іншых адрасах: ад караля Англіі Генрыха VII у лютым 1488 года ён атрымаў добразычлівы адказ, але без якіх-небудзь пэўных прапаноў.

Ізабела Кастыльская і Хрыстафор Калумб. Помнік у Гранадзе

У 1491 годзе ў Севільі адбылося паўторнае асабістае спатканне з Фердынандам і Ізабелай. Вынік для Калумба быў ізноў несуцяшальны: «З прычыны велізарных выдаткаў і высілкаў, неабходных для вядзення вайны, пачатак новага прадпрыемства не ўяўляецца магчымым». Да перамоў было вырашана вярнуцца пасля заканчэння вайны.

У 1491 годзе Калумб звяртаецца да герцага Медзіна-Сідонія, найбуйнейшага магната, уладальніка каля ста гандлёвых караблёў, але і ад яго атрымлівае адмову.

Нарэшце, у студзені 1492 года адбылася доўгачаканая падзея — узяцце Гранады. Калумб, мабыць, моцна пераацаніў пераможны запал караля Іспаніі: калі ён сфармуляваў тыя ўмовы, на якіх ён меркаваў адкрываць і валодаць новымі землямі (прызначыць яго віцэ-каралём новых земляў, узнагародзіць яго тытулам «галоўнага адмірала мора-акіяна»), Яго вялікасць прызнаў патрабаванні Калумба «празмернымі і непрымальнымі», перамовы былі спынены, а кароль адбыў з Санта-Фэ.

Калумб у лютым 1492 года пераязджае ў Кордаву, а затым дэкларуе намер эміграваць у Францыю.

Тут крок насустрач зрабіла каралева Ізабела. Ідэя будучага вызвалення Труны Гасподняй настолькі захапіла яе сэрца, што яна вырашыла не даваць гэтага шанцу ні Партугаліі, ні Францыі. Хоць Іспанскае каралеўства і было ўтворана ў выніку дынастычнага шлюбу Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай, іх манархіі захавалі, аднак, асобныя самастойныя адміністрацыі, кортэсы і фінансы. «Я закладу свае каштоўнасці», — сказала яна.

30 красавіка 1492 года каралеўская пара даруе Калумбу і яго спадчыннікам тытул «дон» (гэта значыць робяць яго дваранінам) і пацвярджае, што, у выпадку поспеху заакіянскага праекта, ён будзе Адміралам Мора-Акіяна і віцэ-каралём усіх земляў, якія ён адкрые ці набудзе, і зможа перадаць гэтыя тытулы па спадчыне. Тым не менш, грошы на падрыхтоўку экспедыцыі Калумбу трэба было шукаць самастойна за кошт недаатрыманых дзяржаўных падатковых плацяжоў Яе Вялікасці каралевы Кастыліі. Да таго ж па дагаворы восьмую частку расходаў павінен быў несці сам Калумб, у якога наогул не было ні гроша.

Аднак Калумбу дапамог Марцін Алонса Пінсон. Адзін з караблёў, — «Пінта» — быў яго ўласным, і падрыхтаваў ён яго за свой рахунак; грошай на другі карабель ён даў Хрыстафору ў доўг, каб Калумб мог зрабіць свой фармальны ўнёсак па дагаворы.

Экспедыцыі Хрыстафора Калумба[правіць | правіць зыходнік]

Карта чатырох экспедыцый Калумба

У перыяд паміж 1492 і 1504 гадамі Хрыстафор Калумб распачаў чатыры даследчыя экспедыцыі па загадзе іспанскіх Каталіцкіх каралёў. Падзеі гэтых экспедыцый ён апісваў у сваім бартавым журнале. Нажаль, арыгінал часопіса не захаваўся, але Барталомэ дэ Лас Касас зрабіў частковую копію гэтага журнале, якая дайшла да нашых дзён і дзякуючы якой сталі вядомыя многія дэталі апісаных экспедыцый.

Першая экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае падарожжа

3 жніўня 1492 года флагманскі карабель «Санта Марыя» і каравелы «Нінья» і «Пінта» экспедыцыі Хрыстафора Калумба выйшлі з Паласа ў адкрытае мора. Каравеламі камандавалі іх уладальнікі браты Марцін Алонса Пінзон і Вісентэ Яньес Пінсон. Пасля раптоўнай паломкі шчоглы на каравэле «Пінта» на трэці дзень падарожжа экспедыцыя была прымушана спыніцца на месяц на Канарскіх астравах. 6 верасня пасля пачынкі экспедыцыя рушыла далей. У бартавым журнале, які ў дастаткова добрым стане захаваўся да нашых дзён, Калумб адзначаў, што падарожжа было надзвычай цяжкім. Неаднойчы на караблях паўставала небяспека бунту матросаў, неспакойна паводзілі сябе скептычныя афіцэры і нават сам капітан каравелы «Пінта» выступаў ініцыятарам інтрыгаў.

12 кастрычніка маракі ўбачылі невядомую зямлю. На наступны дзень Калумб высадзіўся на невялікім востраве, які ён назваў Сан-Сальвадор (гэта адзін з Багамскіх астравоў). На востраве іспанцы спаткалі мясцовых жыхароў, гэта былі аравакі — народ, які ў хуткім часе згінуў.

28 кастрычніка Калумб высадзіўся на паўночным усходзе Кубы. 6 снежня быў адкрыты востраў Гаіці, якому за прыгажосць і падабенства да радзімы Калумб даў назву Эспаньёла.

25 снежня «Санта-Марыя» села на рыфы. З абломкаў карабля на Эспаньёле пабудавалі форт. Калумб пакінуў тут 39 маракоў, а сам 16 студзеня 1493 павёў два ўцалелых караблі ў Іспанію, куды экспедыцыя прыбыла 15 сакавіка.

Другое падарожжа[правіць | правіць зыходнік]

Другое падарожжа

Другая экспедыцыя Калумба (1493-96) складалася ўжо з 17 караблёў (флагман — «Марыя-Галантэ») і налічвала 1500—2500 чалавек. Сярод іх былі не толькі маракі, а і манахі, чыноўнікі, прыдворныя. З сабою везлі хатнюю жывёлу, вінаградную лазу, насенне.

У ходзе экспедыцыі была цалкам падпарадкавана Эспаньёла, заснаваны горад Санта-Дамінга. Пачалося адкрыццё Малых Антыльскіх астравоў, адкрыты астравы Пуэрта-Рыка і Ямайка, даследавана паўднёвае ўзбярэжжа Кубы.

Трэцяе падарожжа[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе падарожжа

На трэцюю экспедыцыю (1498—1500) сродкаў было мала, і Калумб вывеў у падарожжа толькі 6 невялікіх караблёў і каля 300 чалавек каманды.

Быў адкрыты востраў Трынідад, а таксама частка ўзбярэжжа мацерыка Паўднёвай Амерыкі паблізу вусця ракі Арынока. Аднак у ходзе экспедыцыі Калумб быў адхілены ад улады і перапраўлены ў Іспанію.

Чацвёртае падарожжа[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёртае падарожжа

Хрыстафор Калумб усё ж хацеў знайсці новы шлях ад адкрытых ім земляў у Паўднёвую Азію, да крыніцы спецый. Ён быў упэўнены, што такі шлях існуе, бо назіраў ля берагоў Кубы моцнае марское цячэнне, якое ідзе на захад праз Карыбскае мора. Кароль, урэшце, даў Калумбу дазвол на новую экспедыцыю.

У ходзе малалікай чацвёратай экспедыцыі (1502-04) Калумбу ўдалося дасгнуць берагоў Цэнтральнай Амерыкі ў раёне сучасных Беліза і Гандураса і даказаў, што Атлантычны акіян аддзяляе ад Паўднёвага мора, пра якое ён чуў ад індзейцаў, непераадольны бар'ер. Ён таксама першым паведаміў пра індзейскія народы, якія жывуць ля Паўднёвага мора.

Масавая каланізацыя Эспаньёлы[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам у Іспанію стала паступаць золата, здабытае на Эспаньёле, і жэмчуг, сабраны на Жамчужным беразе (паўднёвае ўзбярэжжа Карыбскага мора). У Заходнюю Індыю накіраваліся сотні і тысячы ахвотнікаў атрымаць багацці. З 1502 года пачалося масавае засяленне іспанцамі Антыльскіх астравоў.

Іспанцы ўчынілі масавыя зверствы над мясцовым насельніцтвам. У 1515 годзе карэнных жыхароў Гаіці было ўжо меней 15 тысяч, а да сярэдзіны XVI стагоддзя яны цалкам вымерлі. На Эспаньёлу сталі завозіць рабоў з Малых Антыльскіх астравоў, а таксама «дзікуноў» з Кубы, Ямайкі і Пуэрта-Рыка. Калі карэннае насельніцтва стала знікаць і там, узмацнілася масавае паляванне на рабоў у Паўднёвай Амерыцы, а затым сталі завозіць рабоў з Афрыкі.

Экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку сучаснікаў Хрыстафора Калумба[правіць | правіць зыходнік]

Адразу ж пасля адмены ў 1499 годзе манапольнага права Хрыстафора Калумба на адкрыццё новых земляў у Заходняй Індыі, туды пачалі рыхтаваць свае экспедыцыі ўдзельнікі папярэдніх падарожжаў знакамітага мараплаўца. Першымі сталі Педра Алонса Нінья (май, 1499—1500), Алонса Ахеда (20 мая 1499 — люты 1500, 1502), Вісентэ Яньес Пінсон (снежань 1499—1500), Радрыга дэ Бастыдас (кастрычнік 1500—1502). У гэтай экспедыцыі яго суправаджалі Васка Нуньес дэ Бальбоа і Хуан дэ ла Коса).

Педра Алонса Нінья ў 14991500 гг. наведаў Жамчужны бераг на захад ад заліва Парыя ў Карыбскім моры і прывёз на радзіму 38 кг жэмчугу — гэта была сама багатая заморская здабыча іспанцаў у XV стагоддзі.

З Алонса Ахеда ў экспедыцыю ў 1499 годзе адправіўся таксама прадстаўнік фларэнтыйскіх банкіраў, якія фінансавалі прадпрыемства, — Амерыга Веспучы, у якасці лоцмана і картографа Хуан дэ ла Каса і натарыус Радрыга дэ Бастыдас. Ахеда прайшоў да паўднёваамерыканскага мацерыка на шыраце прыкладна 5° пн.ш. і накіраваўся на паўночны захад, прайшоў 1200 км уздоўж узбярэжжа Гвіяны і Венесуэлы да дэльты Арынока, далей — праз пралівы ў Карыбскае мора і да Жамчужнага берага.

Тым часам Амерыга Веспучы, рухаючыся на паўднёвы ўсход, адкрыў вусці рэк Амазонка і Пара. Падняўшыся на лодках на 100 кіламетраў уверх па цячэнні, ён так і не змог высадзіцца на бераг з-за густога лесу. Рух далей на паўднёвы ўсход быў вельмі ўскладнены моцным сустрэчным цячэннем. Так было выяўлена Гвіянскае цячэнне. Усяго Веспучы адкрыў каля 1200 кіламетраў паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Вяртаючыся назад на поўнач і паўночны захад, Веспучы высадзіўся на Трынідадзе, а пазней злучыўся з караблямі Ахеды. Сумесна яны абследавалі ўзбярэжжа на захад ад Жамчужнага берага, адкрылі ўсходнюю частку Карыбскіх Андаў, удзельнічалі ва ўзброеных сутычках з недружалюбнымі індзейцамі, адкрылі астравы Кюрасаа і Аруба — самыя заходнія з Малых Антыльскіх.

Заліў на захадзе Ахеда назваў Венесуэла («маленькая Венецыя»). Пазней гэта назва распаўсюдзілася на ўвесь паўднёвы бераг Карыбскага мора да дэльты Арынока. Усяго Ахеда абследаваў больш за 3000 кіламетраў паўночнага берага невядомай сушы і так і не знайшоў ёй канца, а гэта азначала, што такая зямля павінна быць мацерыком.

У снежні 1499 года за акіян адправіўся яшчэ адзін удзельнік першай экспедыцыі Калумба — Вісентэ Яньес Пінсон. Ён першым з іспанцаў перасек экватар, а 26 студзеня 1500 года выйшаў, як пазней апынулася, да самага ўсходняга ўскрайка паўднёваамерыканскага кантынента — мыса Сан-Рокі. Пінсон высадзіўся на бераг і аформіў акт уступлення ў валоданне краінай, якая пасзней атрымае назву Бразілія. Рухаючыся адсюль на паўночны захад, Пінсон другі раз пасля Веспучы адкрыў вусце Пары, Амазонкі, дасягнуў Гвіяны і вусця Арынока.

У кастрычніку 1500 года Бастыдас адплыў з Кадыса на двух караблях. Пасля дасягнення берагоў Паўднёвай Амерыкі Бастыдас даследаваў каля 1000 км узбярэжжа Карыбскага мора, адкрыў вусце ракі Магдалены, а таксама Дар'енскі заліў і заліў Ураба (паўночнае ўзбярэжжа Калумбіі). Удзельнікі экспедыцыі першымі даследавалі ўнутраныя вобласці кантынента ў раёне Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта. Быў вымушаны вярнуцца ў Санта-Дамінга, папярэдне першым з еўрапейцаў ступіўшы на Панамскі перашыек. За час плавання ў 1502 годзе Бастыдас знайшоў шмат золата, але пасля абвінавачвання ў незаконным гандлі быў арыштаваны губернатарам Эспаньёлы Франсіскам дэ Бабадылья і адпраўлены ў Іспанію.

У гэты ж час адбылося яшчэ некалькі не толькі іспанскіх (асноўная мэта якіх складалася ў пошуках золата, жэмчугу і захопе рабоў для продажу ў Іспаніі), але і партугальскіх экспедыцый (Адкрыццё 24 красавіка 1500 года Бразіліі Педру Алварыш Кабралам, дзве экспедыцыі да бразільскіх берагоў 1501—1502 і 1503—1504 гадоў Гансала Каэлью з удзелам Амерыга Веспучы), у выніку якіх сталі вырысоўвацца абрысы паўночнага і ўсходняга ўзбярэжжаў новага кантынента, прычым апынулася, што значная яго частка знаходзіцца на поўдзень ад экватара, а значыць, ён не можа быць Азіяй.

Апошнія гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Цяжка хворага Калумба перавезлі ў Севілью. Ён не змог дамагчыся аднаўлення дараваных яму правоў і прывілеяў, а ўсе грошы патраціў на таварышаў па падарожжах.

20 мая 1506 года ў Вальядалідзе Калумб прамовіў свае апошнія словы: «У твае рукі, Божа, я ўручаю мой дух». Пахаваны ў Севільі, але сучаснікі амаль не заўважылі яго смерці. Велізарнае значэнне адкрыццяў Калумба для Іспаніі было прызнана толькі ў сярэдзіне XVI стагоддзя, пасля заваявання Мексікі, Перу і дзяржаў на поўначы Андаў, калі ў Еўропу пайшлі судны з срэбрам і золатам.

Лёс рэштак[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Калумба ў 1506 годзе яго прах спачатку быў пахаваны ў Севільі (Іспанія), але затым імператар Карл V вырашыў выканаць яго перадсмяротнае жаданне і пахаваць яго на зямлі Вест-Індыі. Рэшткі Калумба ў 1540 годзе адвезлі на востраў Эспаньёла (так называлі ў той час Гаіці) і пахавалі ў Санта-Дамінга. Калі на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў частка Эспаньёлы перайшла ад іспанцаў да французаў (і стала называцца Гаіці), прах быў перавезены на Кубу ў кафедральны сабор Гаваны. Пасля выгнання з гэтага вострава іспанцаў у 1898 годзе прах мараплаўца зноў вярнулі ў Санта-Дамінга, а затым — у Севілью.

Магіла Калумба ў Севільскім кафедральным саборы

Аднак у канцы XIX стагоддзя падчас рэстаўрацыі кафедральнага сабора Санта-Дамінга, найстарэйшага ў Новым Свеце, была выяўлена скрыня з касцьмі, на якой было напісана, што яны належаць Калумбу. Пасля гэтага паміж Севільяй і Санта-Дамінга ўзнікла спрэчка за права лічыцца месцам, дзе пахаваны вялікі мараплавец.

У 2003 годзе даследаваннем гэтага пытання занялася група генетыкаў і антраполагаў на чале з прафесарам судовай медыцыны Гранадскага ўніверсітэта і Акадэміі ФБР у Квантыка Хасэ Антоніа Ларэнтэ. Аналіз меркаваных рэштак Калумба, эксгумаваных у Севільі, паказаў, аднак, што яны належаць даволі кволаму 45-гадоваму мужчыну, тады як Хрыстафор Калумб, насупраць, быў вельмі дужага складу, а памёр ва ўзросце ад 55 да 60 гадоў.

Цяпер чарга за даследаваннем іншых рэштак, якія былі эксгумаваны ў кастрычніку 2003 года ля падножжа маяка-помніка Калумбу ў Санта-Дамінга. Пры гэтым нельга выключыць, што рэшткі Хрыстафора Калумба наогул былі згублены падчас шматлікіх пераездаў.

Нашчадства[правіць | правіць зыходнік]

Герб Хрыстафора Калумба[правіць | правіць зыходнік]

Калумбу за яго вялікія адкрыцці каталіцкімі манархамі быў падараваны дваранскі герб, на якім «замак Кастыліі і леў Леона (ісп.: castillo — замак, ісп.: león — леў) суседнічалі з выявамі адкрытых ім астравоў, а таксама якараў — сімвалаў адміральскага тытула»[1]. Яго сын Дыега ажаніўся з пляменніцай герцага Альбы і запатрабаваў ад іспанскай кароны перадачы Панамскага перашыйка (краіны Верагуа), адкрытага яго бацькам падчас апошняга падарожжа. Спрэчкі наконт статусу гэтых земляў і права нашчадкаў Калумба на іх зацягнуліся амаль на 30 гадоў. У 1536 г. унук Калумба абвясціў пра адмову ад прэтэнзій на адкрытыя дзедам зямлі і на даходы з іх, за што кароль Карлас I узнагародзіў яго вялікай пенсіяй з тытуламі маркіза Ямайкі і герцага Верагуа. У далейшым гэтыя тытулы насілі нашчадкі старэйшай дачкі Дыега — малодшыя Альварэшы, а затым Фітцджэймсы (нашчадкі герцага Бервіка). У XIX стагоддзі носьбіт тытула «герцаг Верагуа» ў знак свайго паходжання ад Калумба змяніў прозвішча «Фітцджэймс» на «Крыстобаль Колан» (Cristóbal Colón). Ад малодшай дачкі Дыега паходзіць гвадалесцкая галіна каталонскага роду Кардона.

Галоўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У выніку чатырох удалых падарожжаў праз Атлантычны акіян у 14921504 Калумб першым сярод еўрапейцаў пераплыў i апісаў рэгіён Карыбскага мора, у тым ліку Багамскія астравы, Кубу, Гаіці (1492), большую частку Малых Антыльскіх астравоў, Ямайку (1493), а таксама мацярык Паўднёвая Амерыка паблізу вусця ракі Арынока (1498) i берагі Паўночнай Амерыкі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Карыбскага мора (1502). Вяртаючыся ў Еўропу дастаўляў невядомыя ў Старым Свеце расліны (у тым ліку, кукурузу, бульбу, тытунь i какаву), залатыя ўпрыгожанні, каштоўныя камяні і шмат іншых багаццяў Новага Свету.

У ходзе экспедыцый Калумба з'явіліся першыя еўрапейскія паселішчы ў Цэнтральнай Амерыцы. Калумб таксама стварыў першыя карты, апісанні Карыбскага рэгіёна і яго насельнікаў, якіх у час першага падарожжа ён назваў індзейцаамі, памылкова звязаўшы іх з Індыяй.

Калумб быў выдатным мараплаўцам, амбітным арганізатарам, але ж зрабіў вялікую памылку, калі занізіў даўжыню экватара i памеры Зямлі. У выніку ён паверыў у магчымасць хуткага дасягнення Індыі і іншых азіяцкіх краін, рухаючыся праз Атлантычны акіян на захад. Да самай смерці Калумб верыў, што яму ўдалося ажыццявіць гэтакія падарожжы.

Крытыкаваны за сціплую здабычу, якую ён дастаўляў у Іспанію (а перад усім за малую колькасць золата і вострых прыпраў), няўдалае і аўтакратычнае кіраванне новымі калоніямі, Калумб вёў шматгадовыя спрэчкі дзеля захавання ўлады і абяцаных яму прывілеяў.

З падарожжаў Калумба распачаліся адкрыцці і даследаванні Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі, а таксама крывавая канкіста, грабежніцкая эксплуатацыя, прымусовая хрысціянізацыя абарыгенаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Энциклопедия для детей. Том 3. География. М.: Аванта+, 1994, с. 82