Араліевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Араліевыя

Аралія калючкаватая (Aralia spinosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araliaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29371
NCBI  4050
EOL  5432
GRIN  f:87
IPNI  30001539-2
FW  55740

Араліевыя (Araliaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы і хмызнякі, толькі некаторыя — ліяны і травы. Лісты звычайна буйныя, чарговыя, часта пальчатыя ці перыстыя, з дробнымі прылісткамі ў выглядзе перапончатых ускраін чаранкоў ці іншай будовы. Дробныя кветкі сабраны ў складаныя суквецці з парасонікаў, галовак ці каласоў. Чашачка прад-стаўлена маларазвітай суцэльнай ці зубчастай ускраінай на верхавінцы завязі. Пялёсткаў звычайна 5, яны свабодныя. Чаргуючыся з пялёсткамі, размяшчаюцца 5 тычынак. Гінецэй цэнакарпны, складаецца з 5-2 пладалісцікаў; лік гнёздаў ніжняй (толькі вельмі рэдка паўніжняй) завязі адпавядае ліку пладалісцікаў. У кожным гняздзе знаходзіцца па адным семязачатку, які развіваецца ў насенне, а адзін застаецца недаразвітым. На ўвагнутай ці, наадварот, выпуклай вярхушцы завязі знаходзіцца залозістая падушачка. Плады ў араліевых часта сакавітыя, могуць распадацца на асобныя плодзікі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я налічвае 52 роды і 1200 відаў. Тэрыторыя распаўсюджання — трапічныя і субтрапічныя вобласці, невялікая колькасць відаў ёсць ва ўмераных зонах. У Беларусі прынамсі 2 віды — плюшч звычайны (Hedera helix) і выключна рэдкі шчыталіснік звычайны (Hydrocotyle vulgaris).

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Спіс родаў створаны на базе даных World Checklist of Selected Plant Families Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Govaerts, R., Esser, H.-J., Frodin, D.G., Lowry, P.P., Wen, J. (2003). World Checklist of Arecaceae. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew. Published on the Internet; http://www.kew.org/wcsp/ accessed 31 July 2009; 19:30 GMT
  4. Hydrocotyle // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 6 красавіка 2015)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6