Арбарыст
Арбарыст | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | arboriculture[d] |
ISCO-08 occupation class | 2132 |
ISCO-88 occupation class | 2213 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арбарыст (ад лац.: arbor — дрэва) — дрэвавод, спецыяліст па абслугоўванні і доглядзе дрэў як індывідуальных арганізмаў (лясныя супольнасці звычайна даглядаюць лесаводы). Арбарыст павінен мець або агульную адукацыю па спецыяльнасці, альбо прайсці курсы пры вышэйшай навучальнай установе.
Важную ролю ва ўзнікненні сучаснай галіны догляду дрэў ва ўрбанізаваным асяроддзі сыграў Джон Дэві — «бацька дрэвавай хірургіі». Вялікі ўклад у фарміраванне амерыканскай арбарыстычнай галіны ўнеслі Фрэнсіс Бартлет і Алекс Шыга . У Германіі значныя працы па арбарыстыцы выканаў Міхаэль Маурэр .
Арбарысты актыўна выкарыстоўваюць альпінісцкі рыштунак, што дазваляе атрымаць доступ да вельмі высокіх дрэў ці тых, якія знаходзяцца ў недаступных месцах. Акрамя адукацыі па спецыяльнасці, арбарыст павінен валодаць навыкамі карыстання альпінісцкім рыштункам і мець мінімальную падрыхтоўку, для выканання работы на вышыні.
Арбарысты выдаляюць фаутныя ўчасткі дрэў (з пашкоджаннямі і дэфектамі ствалоў рознага паходжання), ліквідуюць іх небяспечныя часткі. Старыя ж дрэвы спілоўваюць проста пад корань па частках. Каб не пашкодзіць бліжэйшыя аб’екты, дрэва спілваецца па частках, кожная спілаваная частка спускаецца на зямлю з дапамогай вяроўкі і лябёдкі.
Сістэма ведаў і практычных мер, якія аб’ядноўваюцца мэтай распазнавання, лячэння і папярэджання хвароб, пашкоджанняў дрэў называецца арбарыстыка .