Арбіта пахавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арбітай пахавання лічыцца арбіта, вышыня якой на 200 кіламетраў перавышае вышыню геастацыянарнай арбіты. На арбіту пахавання адпраўляюцца зношаныя арбітальныя апараты для памяншэння імавернасці сутыкненняў і вызвалення месца на геастацыянарнай арбіце.

Для кожнага апарата арбіта разлічваецца асобна, мінімальны перыгей вылічваецца па формуле:

дзе з'яўляецца ціскам сонечнага выпраменьвання, каэфіцыент якога — звычайна паміж 1,2 і 1,5, з'яўляецца адносінамі плошчы [м²] да масы [кг] гэтага аб'екта. Гэта формула ўключае каля 200 км для геастацыянарнай арбіты, у гэтыя 200 кіламетраў таксама закладзена вышыня для манеўраў на арбіце. Яшчэ 35 кіламетраў запасу зроблена для забеспячэння бяспекі ў сувязі з уздзеяннем гравітацыйных адхіленняў (у першую чаргу сонечных і месяцавых) на спадарожнікі.

Арбіты захавання ваенных спадарожнікаў з ЯЭУ[правіць | правіць зыходнік]

Нізкаарбітальныя ваенныя разведвальныя спадарожнікі з ядзернай энергетычнай устаноўкай выкарыстоўваюць ніжэйшыя арбіты пахавання (nuclear graveyard orbit, каля 650—1000 км[1]). На гэтыя арбіты адпраўляецца актыўная зона ядзернага рэактара пасля заканчэння яе працы. Тэрмін жыцця на гэтых арбітах складае парадку 2 тыс. гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. IMPACTS ON EARTH FROM SPACE «nuclear power sources (NPS)… But there are still 42 Soviet NPS from the RORSAT series in ‘nuclear graveyard orbit’ 650-1000km above the Earth.»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Арбіты