Перайсці да зместу

Ардросан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ардросан
Ardrossan
55°39′ пн. ш. 4°49′ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Рэгіён Шатландыя
Вобласць Паўночны Эйршыр
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC0, летам UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 11000 чалавек (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 01294
Паштовы індэкс KA22
Паказаць/схаваць карты


Ардросан (Вялікабрытанія)
Ардросан
Ардросан


Ардросан (Шатландыя)
Ардросан
Ардросан


Мапа

Ардро́сан (англ.: Ardrossan, шатл. гэл.: Aird Rosain) — горад на заходнім узбярэжжы Шатландыі ў вобласці Паўночны Эйршыр.

Гарадская царква
Ардросан

Ардросан — горад з амаль тысячагадовай гісторыяй. Замак, з паселішчаў вакол якога пасля і разросся горад, датуецца 1140 г. і першапачаткова належаў Сімону дэ Марвілю, сыну Гуга дэ Марвіля, аднаго з рыцараў Вільгельма Заваёўніка. Затым замак перайшоў ва ўласнасць сям'і Барклай, а ў XIV ст., калі памёр, не пакінуўшы спадчынніка мужчынскага полу, Годфры Барклай дэ Ардросан, перайшоў праз шлюб яго дачкі сям'і Эглінтан.