Аркадзь Пятровіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аркадзь Пятровіч Іваноў
Дата нараджэння 29 снежня 1929(1929-12-29) (92 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі БССР

Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 29 снежня 1929, г. Самара, Расія) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі (1953).

У 1953—1959 гадах навуковы супрацоўнік у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград). З 1959 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 года загадчык лабараторыі, з 2004 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па вывучэнні пераносу радыяцыі ў рассейвальных аб’ектах. Ужыў метады мадэлявання і падабенства ў лабараторных умовах для апісання працэсаў распаўсюджвання святла ў акіяне, забруджанай атмасферы, фатаграфічных матэрыялах, што дазволіла ў некалькі разоў скараціць экспедыцыйныя расходы і павысіць дакладнасць атрымліваемых вынікаў. Удзельнічаў у распрацоўцы інжынерных метадаў тэорыі пераносу выпраменьвання. Вывучыў асаблівасці распаўсюджвання лазернага выпраменьвання ў прыродных асяроддзях і на гэтай аснове прапанаваў аптымальныя параметры сучасных сістэм сувязі, лакацыі, бачання ў атмасферы і акіяне. З сучасных аптычных уяўленняў апісаў заканамернасці распаўсюджвання святла ў фотаматэрыялах і прапанаваў спосабы паляпшэння іх якасці. Тэарэтычна і эксперыментальна вывучыў асаблівасці рассейвання святла ў шчыльназапакаваных дысперсных аб’ектах (біяаб’екты, глеба, снег, папера і г.д.), дзе класічная тэорыя пераносу непрымяняльная. Ажыццявіў лазернае зандзіраванне атмасферы і вады. У рамках Еўрапейскай лідарнай сеткі ўдзельнічае ў маніторынгу стану забруджвання Беларусі. Прымаў удзел (2005—2007) у арганізацыі аналагічнай лідарнай сеткі ў краінах СНД. Даследаваў уздзеянне нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання на тканкі чалавека. Прапанаваў спектраметрычныя методыкі вызначэння структуры і складу скурнага покрыва.

Аўтар каля 600 навуковых работ, в т.л. 8 манаграфій, 18 вынаходстваў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Оптика рассеивающих сред. Мн., 1969.
  • Физические основы гидрооптики. Мн., 1975.
  • Оптика фотографического слоя. Мн., 1983.
  • Оптика люминесцентного экрана. Мн., 1984.
  • Перенос изображения в рассеивающей среде. Мн., 1985.
  • Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (совм. с В. А. Лойко, В. П. Диком).
  • Image Transfer Ihrough a Scattering Medium. Springer-Verlag, 1991 (совм. с Э. П. Зеге, И. Л. Кацевым).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Дыягностыка стану прыроднага асяроддзя на аснове аэракасмічных, лідарных, наземных і хіміка-аналітычных метадаў і сродкаў: даследаванні, распрацоўкі, укараненне». Прэмія Савета Міністраў СССР (1981). Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2008).

Зноскі