Прэмія Савета Міністраў СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прэмія Савета міністраў СССР
Нагрудный знак премии совета министров СССР.png
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Тып узнагарода
Кім уручаецца Савет міністраў СССР
Статус {{{Статус}}}
Статыстыка
Дата заснавання {{{Дата заснавання}}}
Commons-logo.svg Прэмія Савета міністраў СССР на Вікісховішчы
Дыплом лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР

Прэмія Савета Міністраў СССР — нароўні з Ленінскай і Дзяржаўнай прэміямі, адна з найважнейшых прэмій Савецкага Саюза. Заснавана 28 мая 1969 года пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР і прысуджалася за выдатныя дасягненні ў вобласці развіцця народнай гаспадаркі і навукі, у прыватнасці — за распрацоўку і ўкараненне новых тэхналагічных рашэнняў, якія маюць важнае значэнне для развіцця прамысловасці, энергетыкі і сельскай гаспадаркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія прысуджалася Саветам Міністраў СССР па прадстаўленні адпаведных міністэрстваў і ведамстваў:

  • па прадстаўленні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхніцы СССР (ДКНТ) і УЦСПС — за выкананне комплексных навуковых даследаванняў, праектна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найважнейшых кірунках развіцця народнай гаспадаркі і яго галін і за ўкараненне вынікаў гэтых даследаванняў і работ (у тым ліку за выкананне навукова-тэхнічных праграм) — 50 прэмій у наступных памерах: 5 прэмій — ад 30 да 50 тыс. рублёў, 20 прэмій — ад 15 да 20 тыс. рублёў і 25 прэмій — ад 3 да 12 тыс. рублёў[1];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС і Дзяржбуда СССР — за распрацоўку найбольш выдатных праектаў і будаўніцтва па гэтых праектах прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў — 60 прэмій, у тым ліку 15 прэмій па 20 тыс. рублёў, 20 прэмій па 10 тыс. рублёў і 25 прэмій па 5 тыс. рублёў[2];
  • па прадстаўленні ДКНТ, УЦСПС, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР і Дзяржкамсельгастэхнікі СССР — за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць вынікаў найбольш буйных навукова-тэхнічных даследаванняў і адкрыццяў, якія маюць важнае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі (10 прэмій, у тым ліку дзве першыя прэміі па 20 тыс. рублёў, тры другія прэміі па 10 тыс. рублёў, пяць трэціх прэмій па 5 тыс. рублёў[3]).

Прысуджэнне прэмій праводзілася штогод, пачынаючы з 1971 года. Першапачаткова прысуджаліся толькі «будаўнічыя» прэміі[2], у 1976 годзе былі ўведзены «сельскагаспадарчыя» прэміі[3], а ў 1979 — прэміі для працаўнікоў вытворчых галін[1].

Узнагароджанне ўключала ўручэнне дыплома, нагруднага знака «Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР», а таксама грашовых выплат калектывам, удастоеных гэтай прэміі.

Уручэнне прэміі спачатку прымяркоўвалася да Дня будаўніка, затым да Дня савецкай навукі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пастанова Саўміна СССР ад 18.10.1979 № 950 «Аб прэміі Савета Міністраў СССР».
  2. 2,0 2,1 Пастанова ЦК КПСС, Саўміна СССР ад 28.05.1969 № 390 «Аб паляпшэнні праектна-каштарыснай справы», п. 23.
  3. 3,0 3,1 Пастанова ЦК КПСС, Саўміна СССР ад 26.08.1976 № 703 «Аб мерах па далейшым павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай навукі і ўмацаванні яе сувязі з вытворчасцю».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]