Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: Arkansas Tech University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Arkansas Tech University
Заснаваны 1909
Студэнты 10 829[1]
Размяшчэнне Расэлвіл, Арканзас, ЗША
Сайт atu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арканзаскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Arkansas Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Расэлвіл у штаце Арканзас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе як Другая акруговая сельскагаспадарчая школа і перайменаваны ў Арканзаскі політэхнічны каледж у 1925 годзе. Сваю цяперашнюю назву ён атрымаў у 1976 годзе. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Расэлвіле на поўначы штата. Вучэльня таксама мае дадатковы кампус ў Озарку: у 2004 годзе Тэхнічны інстытут Арканзаскай даліны ў Озарку быў пераўтвораны ў філіял Арканзаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж прыкладных навук
  • Каледж прыродазнаўства і навук пра здароўе
  • Каледж мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж адукацыі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж прафесійных студый і інфармацыйнай дзейнасці
  • Акадэмічныя цэнтры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]