Аркейн (мультсерыял)
Аркейн | |
---|---|
англ.: Arcane | |
![]() | |
Тып | мультсерыял |
Жанр |
драма фэнтэзі[1] экшн стымпанк |
Рэжысёр(ы) |
Паскаль Шару Арно Дэлорд Жэром Комбэ |
Сцэнарыст(ы) |
Крысціян Лінк Алекс І Конар Шыхі Эш Брэннон |
Вытворчасць | Fortiche Productions |
Агучваюць |
Хэйлі Стэйнфілд Элла Пернэл Кевін Алехандра Кэці Льюнг Джэйсан Спайсак Токс Алагундое Гары Лойд[2] |
Кампазітар |
Аляксандр Тэмпл Алекс Сільвер |
Краіна вытворчасці | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 (9 серый) |
Колькасць выпускаў | 9 |
Вытворчасць | |
Працягласць | 39—44 хв. (серыя) |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Netflix |
Перыяд трансляцыі | 6 лістапада 2021 — 20 лістапада 2021 |
Спасылкі | |
netflix.com/title/814356… | |
IMDb ID 11126994 |
«Арке́йн» (Arcane: League of Legends) — мультсерыял 2021 года па сусвету гульні «League of Legends[3][4][5]», створаны да дзесяцігоддзя гульні[6]. Мультсерыял быў створаны кампаніямі «Riot Games» і французскай студыяй «Fortiche Production». Прэм’ера першых трох серый адбылася 6 лістапада 2021 года, мультсерыял выйшаў на стрымінгавых платформах «Netflix» і «Tencent Video[7]». Серыял падзелены на тры «акты» па тры серыі; прэм’ера другога і трэцяга «актаў» адбылася 13 і 20 лістапада адпаведна[8][9]. Серыял працягнулі на другі сезон.
Дзеянне адбываецца ў выдуманых гарадах сусвету «League Of Legends»: арыстакратычным і квітнеючым Пілтаверы і Заўне, дзе жывуць беднякі і злачынцы. Узроставы рэйтынг мультсерыяла — «16 +»[10].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Першы сезон[правіць | правіць зыходнік]
Сёстры Вайлет і Паўдэр разам з двума сябрамі здзяйсняюць няўдалае абрабаванне навуковай лабараторыі ў Пілтаверы. Адбываецца выбух і мясцовы аналаг паліцыі — міратворцы Пілтавера — настойліва шукаюць вінаватых. Гэта напружвае даўні канфлікт паміж Пілтаверам і Заўнам. Апякун сясцёр Вандэр спрабуе прадухіліць сутыкненні, але трапляе ў палон да сваяго старага ворага, Сілка. Вайлет з сябрамі спрабуюць яго вызваліць; Паўдэр думае, што можа дапамагчы сябрам і стварае бомбы з выкрадзеным з лабараторыі крышталем з невядомага рэчыва. У выніку выбуху гінуць сябры Вайлет, а пасля бойні і Вандэр. Вайлет у парыве некантралюемай злосці абвінавачвае ў смерцях сваю сястру, яна сыходзіць за кут будынка, ігнаруючы крыкі Паўдэр пра тое, каб яна яе не пакідала, у наступны момант падыходзіць Сілка, Вайлет, заўважыўшы гэта, хацела рынуцца да сястры, але міратворац Маркус схапіў яе, Паўдэр гэтую сітуацыю ўспрыняла так, нібы Вай яе кінула і кінулася ў абдымкі да Сілка.
Паралельна малады навуковец Джэйс Таліс, якому і належала разрабаваная лабараторыя, паўстае перад судом за эксперыменты з забароненай магіяй Аркейн. Яго выганяюць з Акадэміі і загадваюць знішчыць напрацоўкі. Аднак Джэйса Таліса падтрымліваюць даследчык Віктар і арыстакратка Мэл Медарда, дапамагаючы даказаць, што магію можна ўтаймаваць. Парушыўшы забарону, Джэйс і Віктар ствараюць сплаў магіі з тэхналогіяй — «гекстэк». Доктар Хеймердынгер, настроены крытычна, прызнае карысць гэтага адкрыцця, але асцерагаецца, што ім скарыстаюцца ў ваенных мэтах.
Дзякуючы гекстэку Пілтавер праз некалькі гадоў дасягае небывалага росквіту. Джэйс Таліс уваходзіць у савет Пілтавера, верачы, што яго вынаходкі прывядуць да міру і прагрэсу. Сілка ў гэты час плануе паўстанне і таемна захоплівае кантроль над Заўнам з дапамогай наркотыку «мігаценне», паступова ператварае наркаманаў у вырадкаў. Паўдэр пад яго апекай расце і бярэ сабе імя Джынкс. Яна выкрадае апошнюю гекстэкавую распрацоўку — самацвет, які служыць крыніцай велізарнай энергіі. Пры гэтым гінуць некалькі праваахоўнікаў. За расследаванне бярэцца міратворка Кейтлін Кіраман, якая вызваляе з турмы Вайлет. Удваіх яны знаходзяць сведчанне, што да крадзяжу самацвета датычная Джынкс. Савет Пілтавера рыхтуецца да ваенных дзеянняў супраць Заўна і адпраўляе на пенсію Хеймердынгера, затым ён далучаецца да банды «светлякоў», якая імкнецца ўтрымліваць законнасць у Заўне.
Смяротна хворы Віктар употай заручаецца падтрымкай алхіміка з Заўна, каб вылечыцца. Задума атрымоўваецца, але Віктар усведамляе, што гекстэкавыя распрацоўкі перасеклі маральныя мяжы. Джэйс Таліс, міжволі стаўшы забойцам хлопчыка з Заўна, пераконвае савет даць Заўну незалежнасць і тым самым забяспечыць мір паміж двума гарадамі. Аднак Джынкс, сыходзячы з розуму, успрымае разважанні Сілка аб прымірэнні за здраду. Яна незнарок забівае Сілка, выходзіць на адкрытую прастору і, карыстаючыся самацветам, страляе бомбай у бок Пілтавера. Бомба дасягае вокнаў залы, дзе ў гэты момант знаходзіца савет Пілтавера і ў гэты момант канчаецца першы сезон.
Агучвалі[правіць | правіць зыходнік]
- Хэйлі Стэйнфілд — Вай
- Элла Пернэлл — Паўдэр/Джынкс
- Міа Сінклер Джэнэс — Паўдэр у дзяцінстве
- Кевін Алехандра — Джэйс
- Кэці Льюнг — Кейтлін
- Джэйсан Спайсак — Сілка
- Токс Алагундое — Мэл
- Джэй Бі Бланк — Вандэр
- Гары Лойд — Віктар
- Рэмі Хай — Маркус
- Мік Вінглерт — Хеймердынгер
- Шохрэ Агдашлу — Грэйсан
- Фрэд Татаск’ёр — Бензо
Эпізоды[правіць | правіць зыходнік]
Ацэнкі і водгукі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Arcane: When Will It Happen On Big Screens To Know Click Here! (англ.)(недаступная спасылка). Premiere Next (13 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 3 мая 2021.
- ↑ ‘Arcane’: Hailee Steinfeld, Ella Purnell & Kevin Alejandro Among Voice Cast For Netflix ‘League Of Legends’ Animated Series . Deadline Hollywood (21 верасня 2021). Праверана September 21, 2021.
- ↑ Porter, Rick. ‘League of Legends’ Animated Series Set at Netflix (англ.). The Hollywood Reporter (3 мая 2021). Праверана 4 мая 2021.
- ↑ Palmer, Philip. League of Legends Arcane TV series: Release date, story, characters, and everything we know (англ.). PC Gamer (22 кастрычніка 2019). Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Riot Games Developing Animated Series Based on 'League of Legends' (англ.). The Hollywood Reporter. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Arcane: Animated Series Announcement | Riot Pls: 10th Anniversary Edition - League of Legends [англійская]. Праверана 2020-03-14.
- ↑ Amidi, Amid. Netflix Releases 'Arcane' Trailer, Premiering November 6 (англ.). Cartoon Brew (25 верасня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Riot Games and Netflix unveil Arcane animated TV series launching on November 6 . Venture Beat (25 верасня 2021).
- ↑ Goslin, Austen. League of Legends’ Arcane series gets stunning new trailer, Netflix release date (англ.). Polygon (25 верасня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Riot Games reveals details about Arcane animated series (англ.)(недаступная спасылка). Daily Esports (16 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 14 сакавіка 2020.