Арыстакратыя

З пляцоўкі Вікіпедыя

Арыстакратыя (грэч. ἀριστεύς — знакаміты, высакароднага паходжання і κράτος — улада, дзяржава, магутнасць) — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўлада належыць прывілеяванаму стану (у адрозненне ад аднаасобнай спадчыннай улады манарха, улады выбранага тырана ці дыктатара, улады дэмакратыі). Рысы гэтай формы кіравання ўласцівыя некаторым гарадам-дзяржавам антычнасці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і некаторым сярэднявечным рэспублікам Еўропы. Ёй супрацьпастаўляюць раннюю дэмакратыю, у якой дзяржаўная ўлада прызнаецца належнай ўсёй супольнасці або большасці грамадзян. У аснове арыстакратыі ляжыць ідэя, што дзяржавай павінны кіраваць толькі абраныя, лепшыя людзі.