Армія Свяшчэннай вайны
Армія Свяшчэннай вайны | |
---|---|
Гады існавання | 1947—1948 |
Краіна | Палесціна |
Падпарадкаванне | Аміну аль-Хусейні |
Тып | militia[d] і ваенізаваная арганізацыя |
Колькасць | ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч у розныя перыяды |
Дыслакацыя | Усходняя Палесціна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Абд аль-Кадзір аль-Хусейн Эміль Гуры |
Армія Свяшчэннай вайны (Джэйш Аль-джыхад аль-Мукадас, арабская мова: جيش الجهاد المقدس) — узброеныя сілы арабскіх ірэгулярных войскаў падчас араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.
Гісторыкі называюць яе «асабістай арміяй сям'і Хусейні».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абд аль-Кадзір аль-Хусейн прыбыў у Іерусалімскі сектар у снежні 1947 прыблізна з сотняй сваіх прыхільнікаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Сірыі да вайны, і сталі афіцэрамі ў яго Арміі. Ён стварыў свой штаб у Бір Зейце і пачаў прымаць добраахвотнікаў для аблогі Іерусаліма і нападаў на яўрэйскія канвоі, якія ішлі ў горад.
Армія папоўнілася маладымі жыхарамі арабскіх вёсак[1] і ветэранамі брытанскай арміі, і неўзабаве ў яе складзе было ўжо некалькі тысяч чалавек[2]. Зона ўплыву «арміі» была працягнута да Лода і Рамлы, дзе Хасан Салама, ветэран арабскага паўстання ў Палесціне 1936—1939 гг., камандаваў 1000 байцоў і каардынаваў з аль-Хусейні аперацыі па блакаванні дарог[1][2]. Разам з Хасанам Саламам узяў адказнасць за аперацыі ў Лідзе і наваколлях Рамлы, на дарозе Тэль-Авіў — Іерусалім.
Пасля гібелі Абд аль-Кадзір Аль-Хусейні 8 красавіка 1948 года Хадж Амін аль-Хусейні прызначыў камандзірам Эміля Гуры.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Yoav Gelber, Palestine 1948, Sussex Academic Press, Brighton, 2006, ISBN 1-84519-075-0, з.36-37
- ↑ а б Efraïm Karsh, The Arab-Israeli Conflict — The Palestine War 1948, Osprey Publishing, 2002, ISBN 1-84176-372-1