Камандзір
Камандзі́р часці (падраздзялення) — службовая асоба каманднага складу ва ўзброеных сілах, на якую ўскладзена камандаванне (кіраўніцтва) падраздзяленнем, часцю (караблём), злучэннем. У большасці краін свету камандзір з'яўляецца адзінаначальнікам і нясе асабістую адказнасць за пастаянную баявую і мабілізацыйную гатоўнасць даручанай яму часці (падраздзялення).
Камандзірскія абавязкі
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір адказвае за баявую падрыхтоўку, выхаванне, ваенную дысцыпліну і маральна-псіхалагічны стан асабовага складу, за стан ўзбраення, баявой тэхнікі і транспарту, за матэрыяльна-бытавое і медыцынскае забеспячэнне часці (падраздзялення).
Камандзірамі часцей або падраздзяленняў прызначаюцца асобы афіцэрскага, старшынскага ці сяржанцкага складу ў залежнасці ад іх падрыхтоўкі ў атэстацыйным парадку.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радянська військова енциклопедія «К-22» —ЛИНЕЙНЫЙ // = (Советская военная энциклопедия) / Маршал Советского Союза Н. В. ОГАРКОВ — председатель. — М.: Воениздат, 1979. — Т. 4. — С. 253. — ISBN 00101-236 (рос.)