Араба-ізраільская вайна (1947—1949)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Араба-ізраільская вайна (1947—1949)
Асноўны канфлікт: Араба-ізраільскі канфлікт
Узніманне самаробнага сцяга Ізраіля ў Эйлаце, які адзначыў канчатак вайны
Узніманне самаробнага сцяга Ізраіля ў Эйлаце, які адзначыў канчатак вайны
Дата лістапад 1947ліпень 1949
Месца Палесціна
Прычына Нязгода арабскіх краін і арабскага насельніцтва Палесціны з планам ААН па раздзеле Палесціны.
Вынік перамога Ізраіля
Змены Дзяржава Ізраіль створана на тэрыторыях, адведзеных для яго рашэннем ААН, а таксама захопленых у выніку вайны; Іарданская акупацыя Заходняга берага ракі Іардан; Егіпецкая акупацыя Сектара Газы
Праціўнікі
Сцяг Ізраіля Ізраіль Flag of Egypt (1922–1953).svg Каралеўства Егіпет

Flag of Syria (1930–1958, 1961–1963).svg Сірыя
Flag of Jordan.svg Трансіарданія
Сцяг Лівана Ліван
Flag of Iraq (1924–1959).svg Каралеўства Ірак
Flag of Saudi Arabia (1938 to 1973).svg Саудаўская Аравія
Flag of the Mutawakkilite Kingdom of Yemen.svg Емен
Сцяг Судана Судан[1]
Flag of Palestine.svg Армія Свяшчэннай Вайны
Arab Liberation Army (original).svg Арабская вызваленчая армія

Камандуючыя
Ізраіль Яакаў Доры,
Ізраіль Ігаэль Ядзін
Іарданія Джон Глаб,
Flag of Palestine.svg Абд аль-Кадзір аль-Хусейн,
Flag of Palestine.svg Хасан Салама,
Flag of Palestine.svg Фаўзі аль-Кавукджы,
Flag of Palestine.svg Эміль Гуры,
Flag of Egypt (1922–1953).svg Ахмед Алі аль-Муаві
Сілы бакоў
Сцяг Ізраіля: 29 677 першапачатковая мабілізацыя — 115 000 на сакавік 1949 На першым этапе вайны
Арабская вызваленчая армія: 3500 — 6000
Армія Свяшчэннай Вайны: не менш за 1000
Браты-мусульмане: 1500
На другім этапе вайны

Flag of Egypt (1922–1953).svg Егіпет: 10 000 першапачатковая мабілізацыя — 20 000
Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак: 5000 першапачатковая мабілізацыя — 15-18 000
Flag of Syria (1930–1958, 1961–1963).svg Сірыя: 2500 — 5000
Flag of Jordan.svg Трансіарданія: 6000-12 000
Сцяг Лівана Ліван: 1000 першапачатковая мабілізацыя — 2000[2];[3]
Сцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія: 800—1200
Судан Судан: 6 рот
Flag of the Mutawakkilite Kingdom of Yemen.svg Емен: невядома

Страты
6373 загінулых (4000 салдат і каля 2400 мірных жыхароў) дакладна невядомы; па розных даных, ад 5000 ([4]) да 15 000 ([5]) загінулых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Араба-ізраільская вайна 1947—1949 гадоў — вайна паміж яўрэйскім насельніцтвам Палесціны, а пасля — ізноў створанай дзяржавай Ізраіль, і арміямі суседніх арабскіх дзяржаў і нерэгулярных арабскіх ваенных фарміраванняў. У Ізраілі яна завецца «Вайна за незалежнасць» (іўр.: מלחמת העצמאות) («мільхемет хаацмаўт»), а ў арабскіх краінах і сярод палестынцаў гэта вайна вядома як «Катастрофа» (араб. النكبة‎‎) («Накба»).

На першым этапе з 30 лістапада 1947 года па 14 мая 1948 года яўрэйскія і арабскія ваенізаваныя фарміраванні Палесціны імкнуліся да максімальнага захопу тэрыторыі і кантролю над камунікацыямі, заняцця ключавых пунктаў адразу ж пасля сыходу брытанскіх войскаў.

На другім этапе вайны, пасля спынення дзеяння брытанскага мандата, 15 мая 1948 года Ізраіль абвясціў незалежнасць. Егіпет, Сірыя, Ліван, Трансіарданія, Саудаўская Аравія, Ірак і Емен не пагадзіліся з рашэннем ААН аб падзеле, увялі ў Палесціну рэгулярныя войскі і пачалі серыю ваенных аперацый супраць яўрэйскіх узброеных сіл і паселішчаў, частка якіх належала абвешчанаму напярэдадні Ізраілю, імкнучыся пераламаць ход ваенных дзеянняў, які апынуўся на першым этапе няўдалым для арабскіх ірэгулярных ваенных фарміраванняў. Канчатковай мэтай дзеянняў краін Арабскай лігі было недапушчэнне рэалізацыі Плана ААН па раздзеле Палесціны, знішчэнне новаўтворанай яўрэйскай дзяржавы і, паводле дэкларацыі арабскіх краін пры ўварванні, «стварэнне аб’яднанай дзяржавы Палесціны на аснове дэмакратычных прынцыпаў, якія забяспечаць за ўсімі яго жыхарамі роўнасць перад законам». Ізраільцяне адбілі напад, абаранілі існаванне Ізраіля і захапілі яшчэ больш арабскай тэрыторыі, у дадатак да захопленай на першым этапе вайны. Баявыя дзеянні працягваліся да 18 ліпеня 1949 года. 20 ліпеня было падпісана апошняе пагадненне аб спыненні агню з Сірыяй.

Вайна суправаджалася масавым (ад 520 да больш за 900 тысяч) выхадам палесцінскага арабскага насельніцтва з тэрыторый, якія патрапілі пад кантроль Ізраіля. З іншага боку, пасля рашэння ААН аб падзеле Палесціны больш за 800 тысяч яўрэяў былі выгнаны ці беглі з арабскіх краін у Ізраіль і некаторыя іншыя краіны.

Зноскі

  1. Benny Morris. 1948 : a history of the first Arab-Israeli war. — Yale University Press, 2008. — С. 138-269. — ISBN 978-0-300-12696-9.
  2. Kenneth Michael Pollack. Arabs at war: Military effectiveness, 1948-1991. — University of Nebraska Press, 2002. — 698 p. — ISBN 0-8032-3733-2.
  3. Sadeh, 1997
  4. Small, Melvin, & Singer, Joel David. Resort to Arms : International and Civil Wars 1816-1980. — Sage Publications, 1982. — 373 с.
  5. Cook, Chris. The Facts on File World Political Almanac. — 3rd Ed. — Facts on File, 1995. — 536 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]