Арношт Голдфлам
| Арношт Голдфлам | |
|---|---|
| Arnošt Goldflam | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 22 верасня 1946[1][2][…] (79 гадоў) ці 22 кастрычніка 1946[3] (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Petra Štětinová-Goldflamová[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, пісьменнік, мастак |
| Гады творчасці | 1978—дагэтуль |
| Жанр | п'еса, казка, апавяданне |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Прэміі |
Magnesia Litera[d] (2005) |
| Узнагароды |
Q105046798? (2023) |
Арношт Голдфлам (22 верасня 1946, Брно) — чэшскі драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр тэатру і кіно, пісьменнік, мастак. Аўтар каля 50 п'ес і кнігі апавяданняў «Зноў пра тое самае».
Напачатку хацеў стаць лекарам, але пасля кінуў вывучэнне медыцыны, працаваў рабочым, службоўцам. У 1972—1976 адвучыўся па спецыяльнасці «рэжысура драмы» ў Акадэміі мастацтваў імя Яначака. У 1978—1993 працаваў найперш у Ганацкім тэатры ў Прасцяёве (які пасля пераезду ў Брно быў перайменаваны ў «HaDivadlo»).
З 1993 года працуе незалежным рэжысёрам, аўтар і акцёр (Тэатр «Komedie-PKD», «Тэатр у Доўгай», «Archa», «HaDivadlo», Нацыянальныя тэатры ў Празе і Брне, і г. д. Аўтар больш як 25 тэатральных п'ес, драматызатацыяў і радыёп'ес. Напісаў два зборнікі апавяданняў («Pořád o jednom» («Увесь час пра адно і тое ж»), «Osudy a jejich pán» («Лёсы і іх гаспадар»)), кнігі казак («Tatínek není k zahození» («Тата яшчэ можа прыдацца» і «Tatínek OO2» («Тата 002»)). Таксама выкладае рэжысуру на тэатральным факультэце Акадэміі імя Яначака.
Пераклады на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Evidenční záznamy kontrarozvědných a rozvědných útvarů StB
- 1 2 Evidence zájmových osob StB
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Arnošt Goldflam // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арношт Голдфлам- Месяц аўтарскага чытання Архівавана 4 сакавіка 2016.