Арома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арома
(Oromoo, ኦሮሞ)
Дзяўчына арома ў Эфіопіі
Агульная колькасць 31 303 289 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Эфіопія, Кенія
Мова арома
Рэлігія іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы самалійцы

Арома — народ групы кушытаў, адзін з 2-х асноўных народаў Эфіопіі. Жывуць таксама на поўначы Кеніі. Падзяляюцца на рэгіянальныя і племянныя групы: тулама (цэнтр Эфіопіі), меча, ілу-бабур (захад), арсі, іту, ноле, джарсо, ала, бабіле (паўднёвы ўсход), борана (поўдзень). Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Гавораць на мовах арома ўсходняй кушыцкай групы афразійскай сям'і. Агульная колькасць (2014 г.) - 31 303 289 чал.[1]

Традыцыйныя заняткі — пашаннае і ручное земляробства (у раёне г.Харэр з выкарыстаннем ірыгацыі) і жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, коні), на паўднёвым усходзе і поўдні ёсць групы качавых і паўкачавых скатаводаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.349— 350

Зноскі