Арсеній Мікалаевіч Выскварка
Арсеній Мікалаевіч Выскварка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Арсеній Мікалаевіч Выскварка (26 чэрвеня 1924, в. Блеўчыцы, Капыльскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
З 1949 шафёр Цімкавіцкай МТС, з 1951 трактарыст-камбайнёр Чыжэвіцкай МТС, з 1958 камбайнёр калхоза імя Ціміразева Капыльскага раёна[1]. У 1972-м скончыў Быстрыцкую вячэрнюю школу, атрымаў сярэднюю адукацыю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна ў 1966 годзе па выніках выканання сямігадовага плана. У 1973 годзе за поспехі, дасягнутыя ў выкананні пяцігадовага плана і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці прадукцыі раслінаводства А. М. Выскварку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем яму ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат»[1].