Артаферн II
Выгляд
Артаферн | |
---|---|
грэч. Ἀρταφέρνης | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Бацька | Артаферн I |
Прыналежнасць | Імперыя Ахеменідаў |
Бітвы/войны | бітва пры Марафоне, кіраваў лідыйцамі і мізійцамі падчас уварвання арміі Ксеркса ў Грэцыю |
Артаферн (па-эламску: Irdapirna, грэч. Ἀρταφρένης; ? — пасля 480 да н.э.) — персідскі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў, сын Артаферна, дзядзька Дарыя І.
Замяніў бацьку на пасадзе сатрапа Лідыі каля 493 да н.э. У 490 да н.э. кіраваў персідскім войскам у паходзе на Грэцыю. Удзельнічаў у захопе Эрэтрыі, якая была зруйнавана, а яе насельніцтва было пераселена ў Персію. Трохі пазней быў разбіты афінянамі на чале з Мільтыядам Малодшым у бітве пры Марафоне. Быў вымушаны адступаць. Удзельнічаў у 480 да н.э. у новым паходзе на Грэцыю, але на ніжэйшых пасадах.