Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян
Дата нараджэння 26 красавіка 1897(1897-04-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1955(1955-07-29) (58 гадоў)
Месца пахавання
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1944)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Арташэс Айрапетавіч Кеварк’ян (26 красавіка 1897, г. Нуха, Азербайджан — 29 ліпеня 1955) — урач-неўролаг, філосаф. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1947). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 2-і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны і медыцынскі факультэты, 1926), Інстытут чырвонай прафесуры.

Працаваў у 2-м Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (з 1924, паралельна з вучобай загадчык кафедры грамадскіх навук), Азербайджанскім медыцынскім інстытуце (з 1930, загадчык кафедры філасофіі, асістэнт клінікі), часопісе «Азербайджанский медицинский журнал» (па сумяшчальніцтве, рэдактар), Азербайджанскім дзяржаўным навукова-даследчым інстытуце (па сумяшчальніцтве, намеснік дырэктара), газеце «Бакинский рабочий» (з 1933), Навукова-даследчым інстытуце гігіены працы і прафзахворванняў АМН СССР (1934—1941 і 1945—1950, загадчык аддзялення нервовых хвароб, навуковы супрацоўнік), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1950—1955 — загадчык кафедры нервовых хвароб, адначасова з 1952 — дэкан лячэбнага факультэта, з 1954 — загадчык кафедры гісторыі медыцыны, з 1955 — намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай работце), Віцебскай абласнай клінічнай бальніцы (па сумяшчальніцтве, з 1953, загадчык неўралагічнага аддзялення).

Навуковыя інтарэсы: прафесійныя таксікозы нервовай сістэмы.

Памёр 29 ліпеня 1955 года, пахаваны на Армянскіх могілках у Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны 2-й ступені (1945) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клиника профессиональных токсикозов нервной системы : диссертация … доктора медицинских наук / А. А. Кеворкьян. ― Москва, 1943.
  • Армяне ў вышэйных навучальных установах Беларусі і іх уклад у падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў / Максімчык Андрэй Мікалаевіч // Роль университетского образования и науки в современном обществе. ― Минск, 2019. — С. 618—626. — У змесце: Кеварк’ян Арташэс Айрапетавіч.