Артурас Барысас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артурас Барысас
Дата нараджэння 10 мая 1954(1954-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2005(2005-01-28) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, спявак, фатограф, кінаакцёр

Арту́рас Бары́сас «Ба́рас» (літ.: Artūras Barysas «Baras»; 10 мая 1954 — 28 студзеня 2005) — дзеяч літоўскай контр-культуры, прызнаны бацькам сучаснага літоўскага авангарда, рэжысёр, акцёр, спявак, бібліяфіл.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узрос у Панявежы ў бабкі, пасля чацвёртага класа пераехаў да маці ў Вільню, дзе скончыў школу 22[lt] на Антокалі. Ужо ў школе пачаў насіць акуляры ад моцнай нізкавокасці. У восьмай класе далучыўся да кіна-гуртка пры Доме юнага тэхніка і пачаў здымаць фільмы. Пасля школы намагаўся паступіць у маскоўскі інстытут кінематаграфіі, але не быў прыняты з-за нізкавокасці. Паступіў на бібліятэказнаўства ў Віленскім універсітэце, але ж амаль адразу кінуў.[1]

У савецкія часы жыў на пенсію па зроку і перапродаж рэдкіх кружалак і кніг. У познія гады лячыўся ад алкагалізму. Памёр ва сне. Пахаваны ў Шылайчах[lt] пад Панявежам.

Кінатворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў здымаць кіно ў 16 год з аднакласнікамі Данатасам Буклюсам і Сігітасам Шымкусам. Першы жа іх фільм «Алхімія» адразу атрымаў прэмію на фестывалі кінематаграфістаў-аматараў у Маскве.

Рана ўзніклыя праблемы са зрокам забяспечылі Барысасу пенсію, на якую ён мог жыць, не працуючы, і вызваленне ад арміі, што дазволіла пазбегнуць абавязку вышэйшай адукацыі. Па тых жа прычынах Барысас не патрапіў паступіць на аператара ці рэжысёра. Гэткім чынам Барысас мог сканцэнтравацца на мастацтве. Пасля школы ён а 1975 паступіў працаваць у Літоўскае таварыства кінематаграфістаў-аматараў[lt], дзе займаўся арганізацыяй фестываляў і таксама прадстаўляў літоўскія фільмы на фестывалях у іншых савецкіх рэспубліках.[2]

Уступленне ў афіцыйную арганізацыю кінематаграфістаў-аматараў забяспечвала апаратурай і пляцоўкамі для рэгулярнага паказу сваіх прац. Усе фільмы Барысаса здымаліся як аматарскія (што вызначала адсутнасць пракату) — гэта дазваляла, з аднаго боку, абыходзіць цэнзурныя абмежаванні (напрыклад, у фільмах Барысаса-Бараса дэманструецца голае цела, закранаюцца тэмы сексуальных адносін, трансвестызму, паказаныя хіпі і іншыя тэмы, цалкам табуіраваныя ў тагачасным прафесійным кіно), з другога жа боку належнасць да арганізацыі кінематаграфістаў-аматараў давала магчымасць дэманстраваць фільмы на фестывалях аматараў, як па ўсяму СССР, так і за мяжою. Пры ўсім тым, на ўсіх сваіх фільмах, пачынаючы з ранейшых, Барысас-Барас адзначаў, што яны знятыя яго студыяй Art-Film.

Барысас-Барас здымаў на 16-мм стужку, яго фільмы большасцю чорна-белыя, бязмоўныя (частка мае намаляваныя ад рукі цітры, як у старым нямым кіне), пазней да фільмаў звычайна дададзеная музычная гукавая стужка. У фільме «Відавочнае, але неверагоднае» ролю гукавой стужкі выконвае трансляцыя радыёспектакля, у якім іграе той жа акцёр, які выконвае галоўную ролю ў самым фільме.

У большасці сваіх фільмаў Барас выконвае і ролю аўтара сцэнарыя, і рэжысёра, і аднаго з акцёраў. Працу аператара заўжды выконвалі іншыя з-за слабасці зроку Барысаса.[3] Усе супрацоўнікі і суаўтары яго фільмаў далей (Данатас Букліс, Сыгітас Шымкус, Альбінас Славінскас, Вітаўтас Янкявічус, Дамінікас Вялічка, Гінтарас Зінкявічус, Альгірдас Прочкіс, Святлана Бразене) зрабілі прафесійную кар’еру ў кіно, фатаграфіі альбо тэлебачанні. Двое з суаўтараў Бараса працягваюць займацца аматарскім кіно: Альгірдас Кулікаўскас — у Шаўлях, а Ёнас Чаргяліс у Панявежы.[4]

У савецкія часы амаль кожны яго фільм атрымаў дыпломы штогадовых рэспубліканскіх і ўсесаюзных фестываляў аматарскага кіно. У постсавецкія часы яго фільмы шырока дэманструюцца на фестывалях некамерцыйнага кіно ў Градцы-Карлавэ (1994, Unica), Осла (2003, Euro-filmforum Scandinavia), Берліне (2004, Eines Fenster zun Osten), у Блюдзенце[de] (2004, Urkunde), таксама атрымалі прызы і дыпломы. У 2002 рэтраспектыва фільмаў Барысаса-Бараса прайшла ў Лондане ў мастацкай прасторы Horse Hospital[en].

Са сканчэннем савецкага перыяду Барысас-Барас адыйшоў ад фільмавай творчасці:

"

З вяртаннем незалежнасці крывая творчасці кінематаграфістаў-аматараў павалілася ўніз. Па двух асноўных прычынах. Па першай з-за таго, што амаль усе аўтары перайшлі на відэаапаратуру. Па другой — гэты пах свабоды. Усё дазволена. Забаронены плод больш не існуе. І аўтары разгубіліся. Чым больш свабоды, тым горш. Думкі самі сабою пабляклі. Усё магчыма — не ведаю, чаго хачу. Гэта можна параўнаць са станам аўтараў нямога кіно ў часы, калі паўстала гукавое кіно.[5]

"

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У постсавецкія часы Барысас-Барас атрымаў усёлітоўскую папулярнасць як заснавальнік, аўтар тэкстаў і вакаліст панк-гурта «I.V.T.K.Y.G.Y.G.» (што адшыфроўваецца як «Ir Visa Tai Kas Yra Gražu Yra Gražu», гэта значыць «І ўсё тое, што прыгожа, ёсць прыгожа»).

У 2000 годзе, працуючы над кліпамі свайго гурта, на кароткі час зноў звярнуўся да кіна, зняўшы фільм «Усведамленне». Пад час канцэртаў у Лондане за 6 гадзін зняў свой апошні фільм «Сню і існую».[6]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003: Сню і існую (Sapnuoju ir esu)
  • 2000: Усведамленне (Suvokimas; суаўтары Артурас і Рымас Шліпавічусы, Андрус Радзюкінас; 15 хв.)
  • 1984: Хлопы (Vyrai; суаўтар А. Прочкіс; страчаны)[7]
  • 1984: Аўтааварыя (Autoavarija; суаўтар А. Прочкіс; страчаны)
  • 1983: Рысы да партрэта акцёра (Štrichai aktoriaus portretui; суаўтары А. Прочкіс, В. Блажыс; 5 хв.)
  • 1982: Відавочнае, але неверагоднае (Akivaizdu, bet neįtikėtina; суаўтар А. Прочкіс; 6 хв.)
  • 1982: Удвох у лесе (Dviese miške; суаўтары Г. Зінкявічус, Э. Лапінскас; 7 хв.)
  • 1981: Інтэлектуальны падвячорак (Intelektuali popietė; суаўтар А. Прочкіс; 3 хв.)
  • 1982: Аб тых двух адтуль (Apie tuos du iš ten; суаўтары Ж. Елінскас, А. Прочкіс; 13 хв.)
  • 1981: Эсэй (Esė; суаўтар Ё. Странге; 5 хв.)
  • 1981: Сэнс (Prasmė; суаўтары Ё. Чаргяліс, А. Прочкіс; 4 хв.)
  • 1981: Плясканні цягнуцца імгненне (Aplodismentai trunka akimirką; суаўтар А. Прочкіс; 8 хв.)
  • 1980: Аб’яўлены ў пошук (Jo ieško; суаўтары A. А. Славінскас, Й. Чаргяліс, А. Прочкіс, А. Вайткус, А. Кулікаўскас, Г. Зінкявічус; 38 хв.)
  • 1980: Мы (Mes; суаўтары А. Прочкіс, А. Славінскас, Э. Лапінскас; 8 хв.)
  • 1979: Dokumentalnij film (суаўтар Й. Чаргяліс; 3 хв.)
  • 1979: Лепш за рай, горш за пекла (Geriau už rojų, blogiau už pragarą; суаўтары А. Славінскас, Й. Чаргяліс; 3 хв.)
  • 1979: Яе каханне (Jos meilė; суаўтары А. Славінскас, Й. Чаргяліс, А. Рэчунас; 25 хв.)
  • 1979: Дзень са стагодьзяў (Diena iš šimtmečių; суаўтар А. Рэчунас; 10 хв.; страчаны)
  • 1978: Снег (Sniegas; суаўтары А. Вайткус, Й. Чаргяліс, А. Славінскас; 3 хв.)
  • 1978: Анекдот пра метар (Anekdotas apie metrą; суаўтар А. Вайткус; 2 хв.)
  • 1978: Казаці толькі праўду (Sakyti tik tiesą; суаўтар Д. Букліс; 3 хв.)
  • 1978: Б ды Ч (B ir Č; суаўтар Й. Чаргяліс; 12 хв.)
  • 1978: У пятнаццаты раз (Penkioliktą kartą; страчаны)
  • 1977: Гэта салодкае слова… (Tas saldus žodis; суаўтар Д. Велічка; 1 хв.)
  • 1977: Rimas, Renata, Romas (Суаўтар А. Вайткус; 4 хв.)
  • 1975: Тыя, хто не ведаеце, запытайце іншых (Tie, kurie nežinote, paklauskite kitų; суаўтары С. Мацконіс, Й. Чаргяліс, А. Славінскас; 5 хв.)
  • 1975: Пабудзьце на нашым сьхіле (Pasibūkit mūsų kloniuos; страчаны)
  • 1974: Галасую за любоў (Balsuoju už meilę; суаўтар Й. Чаргяліс; 5 хв.)
  • 1974: Хударлявая (Laina; суаўтар Й. Чаргяліс; 6 хв.)
  • 1974: Зялёны луг (Žalias laukas; суаўтар Й. Чаргяліс; 1 хв.)
  • 1972: Двойчы два (Du kart du; суаўтары Д. Букліс, Р. Вікшрайціс; 4 хв.)
  • 1973: Ахвяры моды (Madų aukos; суаўтар Д. Букліс; 6 хв.)
  • 1972: Залатая рыбка (Auksinė žiuvelė; страчаны)
  • 1972: Citius, altius, fortius (страчаны)
  • 1972: Зямля — планета людзей (Žemė — žmonių planeta; страчэны)
  • 1971: Соль ды яблыкі (Druska ir obuolai; суаўтары Данатас Букліс, Сыгітас Шімкус; 3 хв.)
  • 1971: Падзенне (Kritimas суаўтары Данатас Букліс, Сыгітас Шімкус; 3 хв.)
  • 1971: Патрапіў (Kliudžiau; страчаны)
  • 1970: Жыць (Gyventi; суаўтары Данатас Букліс, Сыгітас Шімкус; страчаны)
  • 1970: Алхімія (Alchemija; суаўтары Данатас Букліс, Сыгітас Шімкус; 3 хв.)

Дакументальныя фільмы пра Бараса[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002: Чым пахне воля (Kuo kvepia laisvė, рэж. Гьедрэ Жыцкітэ)
  • 2003: Дзеці кветак (Gėlių vaikai, рэж. Альгімантас Мацейна)
  • 2006: Сараб (Sarab, рэж. Дайнюс Мажуліс)
  • 2008: Каляровыя крылы Бараса (Spalvoti Baro sparnai, рэж. Рымас Маркунас)
  • 2009: Барас (Baras, рэж. Гьедрэ Жыцкітэ)

Анімацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Арабарас (Arabaras, 2004, аніматары: Сандра Янушэвічутэ, Дайва Мінкевічутэ)

Зноскі

  1. Aldona Barienė. Nerimastingas gyvenimas po senamiesčio dangumi // Pasaulis pagal Barą. Vilnius, 2012. Psl. 23-31.
  2. Vidmantas Gaigalas. Tiesiog įdomus pats sau // Pasaulis pagal Barą. Vilnius, 2012. Psl. 134.
  3. Algimantas Mačiulis. Kinas — viltis ir atrakcija // Pasaulis pagal Barą. Vilnius, 2012. Psl. 130.
  4. Skirmantas Valiulis. Bara kino baruose // Pasaulis pagal Barą. Vilnius, 2012. Psl. 113.
  5. Артурас Барысас-Барас. Як я ствараў кіно. (літ.)
  6. Skirmantas Valiulis. Kronika // 7 meno dienos. 28-03-2003. № 561
  7. Паколькі кожны фільм рабілся толькі ў адным асобніку, то па адсылцы на тый ці іншы фестываль, аўтар страчваў адзіны экзэмпляр — такім чынам, пачыная з дэбютнага фільма «Алхімія», шматлікія фільмы Барысаса зніклі і пасюль не знойдзеныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012: Сусвет паводле Бара: партрэт Артураса Барысаса-Бараса / Укладальник Гэдымінас Каенас (Pasaulis pagal Barą: Artūro Baryso-Baro portretas. Sudarytojas Gediminas Kajėnas. — Kaunas: Kitos knygos, 2012. — 296 p. ISBN 978-609-427-079-6)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]