Архангельская царква (Рогаз)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архангельская царква, Рогаз)
Царква
Царква архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла ў Рогазе
рум.: Biserica „Sfinții Arhangheli Mihail și Gavril” din Rogoz
47°28′08,86″ пн. ш. 23°55′37,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Сяло Рогаз
Першае згадванне 1663
Дата пабудовы 1663 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 904
рус.англ.фр.

Царква архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла ў Рогазе (рум.: Biserica „Sfinții Arhangheli Mihail și Gavril” din Rogoz) — драўляная царква ў сяле Рогаз жудзеца Марамурэш у Румыніі. Уключана ЮНЕСКА ў склад культурнага аб'екта Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш. У 2004 годзе ўключана ў рэестр гістарычных помнікаў (код MM-II code-04 618 mA). Знаходзіцца ў даліне ракі Лапуш.

Царква пабудавана ў 1663 годзе, што ўскосна пацверджана надпісам на ўваходзе, што паведамляе пра татарскі набег 1661 года. Апроч таго, будынак царквы характэрны для гэтага перыяду.

У чэрвені 1785 года царква была распісана мастакамі Раду Мунцяну і Мікалае Манам. У 1834 годзе да заходняга нэфа была прыроблена галерэя, распісаная ў той жа год.

Царква незвычайная ў плане: шматкутная, з прамавугольным нефам і сямівугольнай алтарнай часткай. Усе сцены ўсярэдзіне распісаны, роспіс характэрны яркімі фарбамі. Дах асіметрычны, адзін схіл даўжэй іншага. Званіца, як і ва ўсіх драўляных цэрквах Марамурэша, размешчана з заходняга боку царквы, у плане квадратная.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Crețeanu, Radu (1976). Bisericile de lemn din Rogoz. RMM. Vol. 1976. pp. 83–85.
  • Tarnavschi Schuster, Dana (1973). Biserici de lemn din Țara Lăpușului. Buletinul Monumentelor Istorice. Vol. 1973. pp. 41–57.
  • Cincheza-Buculei, Ecaterina (1980). Câteva date noi despre meșterii bisericilor de lemn din Maramureș, secolul al XVIII-lea (Țara Lăpușului). Studii și Cercetări de Istoria Artei, seria Artă Plastică. Vol. 27. pp. 23–40.
  • Tarnavschi, Bogdana (1982). Biserici de lemn din Țara Lăpușului și din Țara Chioarului. Monumente Istorice și de artă religioasă din Arhiepiscopia Vadului, Feleacului și Clujului. pp. 131–158, Cluj.
  • Man, Grigore (2005). Biserici de lemn din Maramureș. Baia Mare.