Сусветная спадчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг ЮНЕСКА
Першы генеральны сакратар ЮНЕСКА, Джуліян Хакслі

Сусветная спадчына (англ.: World Heritage, фр.: Patrimoine Mondial, ісп.: Patrimonio Mundial) — выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.

У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў сілу ў 1975). Ратыфікавалі канвенцыю ў пачатку 1992 года 123 краіны-ўдзельніцы.

Статус аб'екта Сусветнай спадчыны дае наступныя перавагі:

  • дадатковыя гарантыі захаванасці і цэласнасці ўнікальных прыродных комплексаў;
  • павышае прэстыж тэрыторый і кіруючых імі ўстаноў;
  • спрыяе папулярызацыі ўключаных у Спіс аб'ектаў і развіццю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстання (у першую чаргу, экалагічнага турызму);
  • забяспечвае прыярытэтнасць у прыцягненні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу, з Фонду сусветнай спадчыны;
  • спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасці прыродных аб'ектаў.

Па стане на 2006 год у спісе Сусветнай спадчыны 830 аб'ектаў (у тым ліку 644 культурных, 162 прыродных і 24 змешаных).

Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаныя аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванню.

Крытэрыі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная мэта спіса Сусветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб'екты, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Для гэтага і з-за імкнення да аб'ектыўнасці былі складзеныя ацэначныя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб'ектаў культурнай спадчыны — гэты спіс налічваў шэсць пунктаў. Затым для ўзнаўлення раўнавагі паміж рознымі кантынентамі з'явіліся прыродныя аб'екты і для іх спіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 г., усе гэтыя крытэрыі былі зведзеныя разам, і зараз кожны аб'ект Сусветнай спадчыны мае ў сваім апісанні хоць адзін з іх[1].

Культурныя крытэрыі[правіць | правіць зыходнік]

  • I. Аб'ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
  • II. Аб'ект сведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасцей у дадзены перыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналогіях, у манументальным мастацтве, у планіроўцы гарадоў або стварэнні ландшафтаў.
  • III. Аб'ект з'яўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо знікла.
  • IV. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналагічнага ансамбля або ландшафту, якія ілюструюць значны перыяд чалавечай гісторыі.
  • V. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынка, з традыцыйным выкарыстаннем зямлі або мора, з'яўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, асабліва калі яно становіцца ўразлівым з-за моцнага ўплыву незваротных змен.
  • VI. Аб'ект непасрэдна або матэрыяльна звязаны з падзеямі або існуючымі традыцыямі, з ідэямі, вераваннямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусветную важнасць. (Па меркаванню камітэта ЮНЕСКА гэты крытэрый лепш выкарыстоўваць разам з якім-небудзь яшчэ крытэрыем або крытэрыямі).

Прыродныя крытэрыі[правіць | правіць зыходнік]

  • VII. Аб'ект уяўляе сабой прыродны феномен або прастору выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці.
  • VIII. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сімвалам геалагічных працэсаў у развіцці рэльефу або сімвалам геамарфалагічных ці фізіка-геаграфічных асаблівасцей.
  • IX. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам экалагічных або біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасістэм і раслінных і жывёльных супольнасцей.
  • X. Аб'ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае асяроддзе пасялення для захавання ў ёй біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку знікаючых відаў выключнай сусветнай каштоўнасці з пункта гледжання навукі і аховы.

Спісы Сусветнай спадчыны паводле краін і рэгіёнаў[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія і Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

Азія[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]