Архенціна
Выгляд
| Архенціна | |
|---|---|
| ісп.: Lago Argentino | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 187 м |
| Шырыня | 20 км |
| Плошча | 1415 км² |
| Аб’ём | 219,9 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 500 м |
| Сярэдняя глыбіня | 150 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 17000 км² |
| Выцякаюць | Рыа-Санта-Крус |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | правінцыя Санта-Крус |
Архенціна (ісп.: Argentino) — прэснаводнае возера, размешчанае ў патагонскай правінцыі Санта-Крус, Аргенціна. Гэта найбуйнейшае возера ў Аргенціне, плошча яго паверхні — 1415 км²[1] (максімальная шырыня: 20 км). Сярэдняя глыбіня возера 150 м, максімальная — 500 м. Адкрыта ў лістападзе 1782 братамі Антоніа і Франсіска В'едма. Возера размешчана ў нацыянальным парку Лос-Гласьярэс, у якім размешчана вялікая колькасць ледавікоў, сярод якіх найбольш вядомы ледавік Перыта-Марэна. Возера сілкуецца адталай ледавіковай вадой, якая паступае ад некалькіх рэк; вада з возера В'едма паступае праз раку Ла-Леона і мноства горных ручаёў. Плошча вадазбору складае больш за 17 000 км².
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Архенціна Архівавана 28 мая 2019. на сайце Міжнароднага камітэта па экалогіі азёр
- Возера Архенціна Архівавана 10 сакавіка 2005. на вэб-сайце ўрада Санта-Крус (на іспанскай)
Зноскі
- ↑ Principales lagos de la república Argentina, Instituto Geográfico Nacional (IGN)
