В’едма
| В’едма | |
|---|---|
| ісп.: Lago Viedma | |
| Касмічны здымак, кастрычнік 1994 года | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 250 м |
| Даўжыня | 80 км |
| Шырыня | 15 км |
| Плошча | каля 1088 км² |
| Басейн | |
| Выцякаюць | Рыа-Санта-Крус |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Правінцыя Санта-Крус |
В’едма (ісп. Viedma) — ледавіковае возера, размешчана ў паўднёвай Патагоніі каля мяжы Аргенціны і Чылі. Сілкуецца ў асноўным праз ледавік В’едма, адгалінаванне якога знаходзіцца на заходнім беразе возера і мае шырыню 5 км. Перавага карычневых колераў і адсутнасць зеляніны тлумачыцца працэсам прамывання стромкіх схілаў далін лёдам леднікоў.
З возера В’едма выцякае рака Ла-Леона, якая ўпадае ў возера Архенціна і цячэ далей да Атлантычнага акіяна пад назвай Рыа-Санта-Крус.
Хоць вялікая частка возера знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны, яго заходні бераг даходзіць да Паўднёвага Патагонскага ледзянога поля, дзе становішча мяжы з Чылі застаецца нявызначаным. Возера В’едма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Лос-Гласьярэс. На паўночны захад ад возера знаходзіцца вядомы сярод альпіністаў пік Фіцрой (3375 м).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме возера В'едма
