Арцём Аляксандравіч Мітасаў
| Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Мітасаў | ||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
12 сакавіка 1990[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Арцём Мітасаў (нар. 12 сакавіка 1990, Курск) — расійскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаваец курскага футбола, кар’еру пачынаў у мясцовым «Авангардзе». У 2010 годзе выступаў за «Рубін-2», пасля вярнуўся ў «Авангард», за які гуляў у трэцім расійскім дывізіёне. У 2015 годзе перайшоў у яраслаўскі «Шыннік», у складзе якога правёў два сезоны ў ФНЛ (другі дывізіён). У 2017 годзе, калі «Авангард» выйшаў у ФНЛ, зноў апынуўся ў курскім клубе і дапамог яму дабіцца гістарычнага поспеху — выйсці ў фінал Кубка Расіі. У другой палове 2018 года выступаў за варонежскі «Факел».
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[3] і зноў стаў іграком курскага «Авангарда»[4], дзе гуляў да лета 2021 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Mitasov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Состав "Городеи" пополнили белорусский защитник и российский хавбек (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Митасов покинул "Городею" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Экс-хавбек "Городеи" перешел в курский "Авангард" (руск.). football.by (2 студзеня 2020). Праверана 7 мая 2024.