Арцём Аляксандравіч Мітасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Мітасаў)
Футбол
Арцём Мітасаў
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Мітасаў
Нарадзіўся 12 сакавіка 1990(1990-03-12)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
2007—2009 Расія Авангард (Курск)
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Расія Авангард (Курск) 2 (0)
2010 Расія Рубін-2 (Казань) 25 (1)
2011—2015 Расія Авангард (Курск) 82 (8)
2015—2017 Расія Шыннік (Яраслаўль) 46 (3)
2017—2018 Расія Авангард (Курск) 22 (2)
2018 Расія Факел (Варонеж) 14 (0)
2019 Беларусь Гарадзея 21 (1)
2020—2021 Расія Авангард (Курск) 22 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнарароды

Майстар спорту Расіі

  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Арцём Мітасаў (нар. 12 сакавіка 1990, Курск) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаваец курскага футбола, кар’еру пачынаў у мясцовым «Авангардзе». У 2010 годзе выступаў за «Рубін-2», пасля вярнуўся ў «Авангард», за які гуляў у трэцім расійскім дывізіёне. У 2015 годзе перайшоў у яраслаўскі «Шыннік», у складзе якога правёў два сезоны ў ФНЛ (другі дывізіён). У 2017 годзе, калі «Авангард» выйшаў у ФНЛ, зноў апынуўся ў курскім клубе і дапамог яму дабіцца гістарычнага поспеху — выйсці ў фінал Кубка Расіі. У другой палове 2018 года выступаў за варонежскі «Факел».

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[3] і зноў стаў іграком курскага «Авангарда»[4], дзе гуляў да лета 2021 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Расія Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Цэнтр»): 2009

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artem Mitasov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Состав "Городеи" пополнили белорусский защитник и российский хавбек (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 7 мая 2024.
  3. Митасов покинул "Городею" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 7 мая 2024.
  4. Экс-хавбек "Городеи" перешел в курский "Авангард" (руск.). football.by (2 студзеня 2020). Праверана 7 мая 2024.