Перайсці да зместу

Арчэртаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арчэртаг
Арчэртаг у Лос-Анджэлесе
Характарыстыка
Катэгорыя экстрэмальны спорт, камандны від спорту
Інвентар шлем, лук, стрэлы з мяккім наканечнікам
Першыя спаборніцтвы
Міжнародная федэрацыя
Год заснавання 2011 год

Арчэртаг, або арчэры-таг (англ.: archertag, archery tag), таксама вядомы як баявая стральба з лука англ.: battle archery, combat archery) — камандны від спорту, падобны на выбівалы, пейнтбол або лазертаг, у якім выкарыстоўваюцца лук і стрэлы з мяккім наканечнікам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арчэртаг быў створаны амерыканцам Джонам Джэксанам у 2011 годзе пад брэндам «Archery Tag»[1]. Папулярнасць арчэртага ўзрасла дзякуючы серыі кніг і фільмаў «Галодныя гульні» — Джэксан уладкоўваў стральбу па мішэнях на мясцовых прэм’ерах кінастужкі, выкарыстоўваючы свае запатэнтаваныя «несмяротныя стрэлы»[1]. Да 2014 года Джэксан ліцэнзаваў гульню ў 170 лакацыях у ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Расіі, Сінгапуры і шэрагу іншых краін[1]. Іншыя брэнды, такія як «Battle Archery»[2], «Battle Bows» і «Arrow Tag»[3], наследавалі гэтаму прыкладу.

Правілы і гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

Арчэртаг у Таронта

Арчэртаг спалучае ў сабе складовыя выбівалаў, пейнтбола і класічнай стральбы з лука. Удзельнікі ўтвараюць каманды па пяць чалавек і страляюць з лукаў у праціўнікаў, выкарыстоўваючы стрэлы з пенапластавымі наканечнікамі[4]. Для бяспекі гульцы носяць ахоўныя шлемы з забралам[5] і выкарыстоўваюць лукі з сілай нацяжэння менш за 14 кілаграмаў.

Правілы гульні нагадваюць выбівалы: па свістку, гульцы бягуць да стрэл, размешчаныя ў цэнтры арэны. Падабранымі стрэламі гульцы з лукаў імкнуцца патрапіць па супернікам. Уражаны стралой гулец выбывае з гульні, аднак затым яго можа вярнуць таварыш па камандзе, які здолее злавіць стралу саперніка на ляту. Выйграе каманада, якая здолела набраць большую колькасць ачкоў за трапленні па супернікам або за выкананне вызначаных заданняў на поле бою[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Anderson, Stacey (8 траўня 2014). "Archery Tag Offers a Tame Version of 'The Hunger Games'". The New York Times. Праверана 24 лістапада 2016.
  2. battlearcheryuk (англ.). battlearcheryuk. Праверана 15 ліпеня 2019.
  3. Arrow Tag | Worldwide Locations & News for Combat Archery (англ.). Arrow Tag Worldwide Locations and News. Праверана 15 ліпеня 2019.
  4. Cruz. You can safely shoot your friends with arrows in Rocklin. KXTV. Праверана 24 лістапада 2016.
  5. New Charlottesville Company Launches Archery Tag Game. nbc29.com. Праверана 24 лістапада 2016.