Арыстарх (Станкевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:29, 8 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1974207 (translate me))

Арыстарх, свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч СТАНКЕВІЧ (9 ліпеня 1941, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці22 красавіка 2012) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля службы ў арміі (19601963) працаваў у аўтобусным парку г. Мінска. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 г. пастрыжаны ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры і пасвечаны ў сан іерадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў Патрыярха Пімена 5 верасня 1977 г. пасвечаны ў сан іераманаха. У 1978 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сіноду ад 20 ліпеня 1990 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 г. у сувязі са стварэннем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Працамі архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленне св. прав. Іаана Кармянскага.

З 27 ліпеня 2009 года - член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.