Петрыкаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Петрыкаўскі раён
Уваходзіць у

Гомельская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Петрыкаў

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 83,53 %, руская 14,09 %
Размаўляюць дома: беларуская 56,4 %, руская 33,88 %[1]

Насельніцтва (2009)

33 960 чал,[1] (11-е месца)

Шчыльнасць

12,0 чал./км² (16-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 94,29 %,
рускія — 3,55 %,
украінцы — 1,26 %,
іншыя — 0,9 %[1]

Плошча

2 835.18[2] км²
(3-е месца)

Петрыкаўскі раён на карце

Часавы пояс

EEST+2EEDT

Каардынаты: 52°15′ пн. ш. 28°30′ у. д. / 52.25° пн. ш. 28.5° у. д. (G) (O) (Я)

Петрыкаўскі раёнраён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Жыткавіцкім, Любанскім, Лельчыцкім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Мазырскім раёнамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працякае рака Прыпяць з прытокамі Бобрык, Пціч, Трэмля, Убарць. Ёсць возера Дзікае плошчай 69 га. Іншыя азёры: возера Старуха, возера Старык, возера Чарноцкае. На тэрыторыі раёна выяўлена 99 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 61,5 млн т., Петрыкаўскае радовішча калійных і каменных соляў, Брынёўскае радовішча бурага вугалю, тры радовішчы пяскоў з агульнымі запасамі 6,28 млн м³, дзевяць радовішчаў глін і суглінкаў з агульнымі запасамі 31,6 млн м³, адна крыніца мінеральнай вады. Паверхня тэрыторыі раёна плоская, забалочаная, уздоўж рэк ёсць пясчаныя дзюны і грады. 95 % тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 120—140 м над узроўнем мора, 4 % — звыш 140 м. Вышэйшы пункт раёна знаходзіцца на ўсходзе, каля вёскі Чалюшчавічы. Найменшы абсалютны пункт 113 м на паўднёвым усходзе раёна — гэта зрэз ракі Прыпяць у месцы яе зліцця з ракой Пціч.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя горада, яна падзелена на Капаткевічская пасялковы і 15 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабоўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Калкоўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі (цэнтр в. Лучыцы, Ляскавіцкі, Муляроўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.

Нацыянальны склад: беларусы — 92,8 %, рускія −4,3 %, украінцы −1,6 %, палякі — 0,3 %, цыганы — 0,2 %, яўрэі — 0,01 %.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.

Зноскі