Арыянізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шаблон:Халакост Арыяніза́цыя (ням.: Arisierung) — тэрмін, якім апісваецца нацысцкая палітыка па выключэнні так званых «неарыйцаў», асноўным чынам яўрэяў, з эканамічнага жыцця Трэцяга рэйха і падкантрольных яму тэрыторый. Арыянізацыя таксама падразумявала перадачу яўрэйскай маёмасці ў «арыйскія» рукі дзеля «дэ-яўрэізацыі эканомікі».

Літаральна арыянізацыя азначае «ператварэнне ў арыйцаў». Канцэпцыя карэнным чынам грунтавалася на ідэалогіі «арыйскай расы гаспадароў», якая залічвала народы Еўропы да арыйцаў праз германізацыю (насамрэч жа арыі прадстаўлялі сабою старажытную індаеўрапейскую супольнасць, якая пражывала на поўначы Сярэдняй Азіі і заклала пачатак іранскім, індаарыйскім і некаторым іншым народам, не маючы супольнага з этнічнымі немцамі).

Працэс пачынаўся з адбірання ў ахвяр іх багацця, а скончыўся Халакостам, у якім іх пазбаўлялі рэшты майна і жыцця.

Выцясненне яўрэяў[правіць | правіць зыходнік]

Арыйскі параграф і Нюрнбергскія законы даволі рана амаль цалкам выключылі яўрэяў з грамадскага жыцця. Арыянізацыя пазбавіла іх і рэшты магчымасцей у эканамічнай дзейнасці. Яны былі пазбаўлены працы ў грамадскім сектары, такіх як дзяржаўная служба, выкладанне, а пазней былі накладзены і іншыя абмежаванні. Надалей дайшло да пазбаўлення волі ў нацысцкіх канцлагерах, а пазней і дэпартацыяў на ўсход і знішчэння ў лагерах смерці ці расстрэлаў айнзацгрупамі.

Канфіскацыя маёмасці[правіць | правіць зыходнік]

Да 1 студзеня 1938 нямецкіх яўрэяў пазбавілі права займацца бізнесам і гандлем, прапановай тавараў і паслуг. 26 красавіка 1938 яўрэяў абавязалі дэклараваць маёмасць больш за 5000 рэйхсмарак, ім быў абмежаваны досяг да банкаўскіх рахункаў. 14 чэрвеня 1938 міністр унутраных спраў увёў рэгістрацыю ўсіх яўрэйскіх прадпрыемстваў. Дзяржава ўсталявала кошт продажу яўрэйскіх прадпрыемстваў, які складаў толькі частку іх рыначнага кошту, і рознымі шляхамі дамагалася іх продажу толькі пэўным асобам. Арганізацыямі, якія здабылі найбольшую выгаду ад «дэяўрэізацыі бізнесу», былі, напрыклад, IG Farben, сям'я Флікаў і буйныя банкі. Грошы за «арыянізаваныя» прадпрыемствы клаліся на дэпазытныя рахункі, адкуль яўрэі мелі права здымаць іх толькі ў абмежаванай колькасці; у канчатковым выніку, арыянізацыя прадпрыемстваў фактычна была іх амаль бескаштоўнай канфіскацыяй.

Увосені 1938 года 40 000 з колішніх 100 000 яўрэйскіх прадпрыемстваў усё яшчэ знаходзіліся ў руках іх першапачатковых уласнікаў. Арыянізацыя завяршылася ўвядзеннем урэгулявання Verordnung zur Ausschaltung der Juden aus dem deutschen Wirtschaftsleben (Урэгуляванне па выключэнні яўрэяў з нямецкага эканамічнага жыцця) 12 лістапада 1938, паводле якога рэшта прадпрыемстваў была перададзена неяўрэям, а даходы ад продажу адыходзілі дзяржаве. Каштоўнасці, акцыі, нерухомасць і іншыя зберажэнні мелі быць прададзеная. Шляхам наўпроставага дзеяння, пад ціскам урада (напрыклад, раптоўныя падатковыя позвы) ці пад збегам акалічнасцей яўрэйскія прадпрыемствы перайшлі ў іншыя рукі ў большасці выпадкаў ніжэй за рыначны кошт. Усе працаўнікі-яўрэі былі звольнены, а іншым было забаронена займацца іхнімі асабістымі рамёствамі.

Крыштальная ноч[правіць | правіць зыходнік]

Руіны сінагогі ў Мюнхене пасля «Крыштальнай ночы».

Пасля пагромаў у «Крыштальную ноч» арыянізацыя істотна пашырылася. 12 лістапада 1938 яўрэям забаранілі займаць кіруемыя пасады, на якія былі пастаўлены «арыйскія» намеснікі. Гэтыя асобы, часта пры падтрымцы партыі, спярша ўзначальвалі офіс, а пасля прысабечвалі бізнес цалкам. «Падатлівым арыйцам» (ням.: Gefälligkeitsarier) пагражалі пакараннем згодна з Урэгуляваннем супраць суўдзелу ў прыкрыцці яўрэйскіх фірмаў (22 красавіка 1938). Паколькі яўрэі былі абкладзены цяжкімі выплатамі як «выкуп» за ўчыненую SA і антысеміцкімі бандамі шкоду падчас Крыштальнае ночы, продаж іх маёмасці стаў толькі справай часу. 3 снежня 1938 кошт нерухомасці, якая знаходзілася ва ўласнасці яўрэяў, быў замарожаны на найніжэйшым узроўні, каштоўнасці і каштоўныя камяні можна было прадаваць толькі дзяржаве. Спрычыненае арыянізацыяй збядненне яўрэйскага насельніцтва нават замінала адной з яе мэтаў — паскарэнню эміграцыі праз пераслед — паколькі ў прыгнечаных не ставала сродкаў на выезд. Яны сталі ахвярамі Канчатковага вырашэння. Арыянізацыя спалучала расавыя матывы нацыянал-сацыялізму з традыцыйным антысеміцкім раздражненнем у сярэдняй класе і экспансыянісцкімі тэндэнцыямі буйнога бізнесу. Страх спазніцца на падзел здабычы выклікаў неадхільнае злучэнне сквапнасці, таму арыянізацыі амаль ніхто не пярэчыў. Пасля вайны Федэратыўная Рэспубліка Германія сплаціла рэстытуцыю за матэрыяльныя страты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]