Перайсці да зместу

Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Oregon State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Oregon State University
Заснаваны 1868
Студэнты 32 312[1] і 26 644[2]
Краіна
Размяшчэнне Карваліс, Арэгон, ЗША
Сайт oregonstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Oregon State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карваліс у штаце Арэгон, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У 2023 годзе ў ім навучалася больш за 37 тысяч студэнтаў, што робіць яго самым буйным універсітэтам штата. З моманту заснавання ўніверсітэт скончылі больш за 272 тысяч выпускнікоў. Універсітэт мае сёмы па велічыні інжынерны каледж у ЗША на 2023 год. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт атрымаў рэкордную суму ў 450 мільёнаў долараў на фінансаванне даследаванняў у 2022 годзе і займаў лідзіруючае месца ў штаце па фінансаванні даследаванняў на працягу больш за 50 гадоў.

  • Каледж сельскагаспадарчых навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж навук аб Зямлі, акіяне і атмасферы
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж лесаводства
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж фармацыі
  • Каледж грамадскага здароўя і гуманітарных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Універсітэцкі ганаровы каледж
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992. Праверана 29 лістапада 2021.
  2. U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel)National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
  3. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 ліпеня 2020.
  4. Thomson Reuters Open Perm IDThomson Reuters. Праверана 29 лістапада 2021.