Арэлі (карціна Фраганара)
| | ||
| Жан Анарэ Фраганар | ||
| Арэлі. каля 1767 | ||
| фр.: Les Hasards heureux de l'escarpolette | ||
| Матэрыял | Палатно | |
|---|---|---|
| Тэхніка | Алей | |
| Памеры | 81 × 64.2 см | |
| Збор Уолеса[d][1] | ||
| (інв. P430[2]) | ||
«Арэлі» — карціна французскага жывапісца Жана Анарэ Фраганара, напісаная каля 1767 года. Найбольш вядомая праца мастака, якая лічыцца адным з шэдэўраў эпохі ракако[3].
На карціне намаляваны малады чалавек, які назірае з-за кустоў за юнай паненкай на арэлях, якую разгойдвае пажылы мужчына, які не заўважае паклонніка. У адлюстраваны на карціне момант дзяўчына, знаходзячыся ў верхнім пункце траекторыі арэляў, дазваляе ўдачліваму кавалеру зазірнуць у тайны сваёй сукенкі, хоць падобная шчодрасць абярнулася стратай туфліка, які ляціць у статую Гарпакрата — старажытнагрэчаскага бога маўчання і сакрэтаў. Шапо бержэр (капялюш па-пастухоўску) на галаве дзяўчыны ўзмацняе іранічна-фрывольны сэнс карціны, паколькі ў тыя часы такія капялюшы асацыяваліся са сталай высакароднасцю жыхароў сельскіх памесцяў, прывязаных да прыроды і не сапсаваных гарадскімі спакусамі.
Паводле ўспамінаў драматурга Шарля Кале[4], не названы ім прыдворны Людовіка XV заказаў гэту карціну Габрыэлю-Франсуа Дуаену ў якасці сюжэтнага партрэта сваёй палюбоўніцы і сябе, прычым па першапачатковай задумцы арэлі павінен быць разгойдваць біскуп. Але Дуаен, не рызыкнуўшы ўзяцца за такую фрывольную працу, перадаў заказ Фраганару, які і напісаў карціну, замяніўшы, аднак, біскупа на парафіяніна.
Асоба першага ўладальніка карціны застаецца нявысветленай, хоць выказвалася здагадка, што гэта мог быць Мары-Франсуа-Давід Баю дэ Сен-Жульен, больш вядомы, як барон дэ Сен-Жульен (1713—1788)[5]. Першым дакладна вядомым уладальнікам быў зборшчык падаткаў М.-Ф. Менаж дэ Прэсіньі, пасля смерці якога ў 1794 годзе карціна перайшла ва ўласнасць рэвалюцыйнага ўрада Францыі. Пазней карціна, магчыма, належала маркізу дэ Разен дэ Сен-Мар, а наступным бясспрэчным уладальнікам стаў Шарль дэ Марні. Пасля смерці дэ Марні ў 1865 годзе карціна была набыта на аўкцыёне ў Парыжы Рычардам Сеймур-Конуэем, чацвёртым маркізам Хартфарда, адным з заснавальнікаў збору Уолеса ў Лондане, дзе палатно і захоўваецца дагэтуль[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://wallacelive.wallacecollection.org/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=collection&objectId=65364&viewType=detailView Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ Art UK — Art UK.
- ↑ Ingamells, John, The Wallace Collection, Catalogue of Pictures, Vol. III, French before 1815, Wallace Collection, 1989, p. 164.
- ↑ Collé, Charles. Journal et memoires de Charles Colle sur les hommes de lettres, les ouvrages dramatiques et les evenements les plus memorables du règne de Louis XV (1748-1772). Vol. III. Paris: Firmin Didot Frères, Fils et Cie. pp. 165–166.
- ↑ Ingamells, p. 163—164.
- ↑ Ingamells, p. 165.