Аснова (ткацтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аснова (1) і ўток (2)

Аснова[1] — падоўжная (вертыкальная) сістэма напрамку паралельных адна адной нітак  (укр.) у тканіне, якія размяшчаюцца ўздоўж абодвух беражкоў тканіны. Разам з сістэмай утка́ ўтварае ткацкае перапляценне  (руск.). Асноўныя ніткі таксама могуць называцца далявымі ніткамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аснова можа падавацца на ткацкі станок двума спосабамі:

  1. З ткацкага навою. У гэтым выпадку абавязкова прысутнічаюць падрыхтоўча-ткацкія пераходы, такія як: снаванне (перамотка нітак асновы з бабін пражы на ткацкі навой (калі пража далей не шліхтуецца) або снавальны валік)
  2. Шліхтаванне  (руск.) — насычэнне асновы шліхтай (адмысловым растворам для надання ніткам трываласці і гладкасці) з намоткай на выхадзе на ткацкі навой

У працэсе ткацтва ніткі асновы падвяргаюцца шматразоваму нацяжэнню, выгібу і трэнню. Прычым сіла іх нацяжэння пераменная (найбольшая велічыня яе адпавядае моманту прыбою ўточыны, а найменшая — моманту поўнага закрыцця зева). Таму ніткі асновы павінны валодаць неабходнай трываласцю, пругкасцю, эластычнасцю і ўстойлівасцю да ўздзеянняў трэннем. Да нітак утка гэтыя патрабаванні не абавязковыя.

У некаторых выпадках, галоўным чынам пры вырабе цяжкіх тэхнічных тканін, а таксама для падачы ворсавай асновы ў ткацтве ворсавых тканін (напрыклад, велюр, плюш, «Шпігель» і т. п.) выкарыстоўваецца падача асновы на станок са шпулярніка, на які ўсталёўваюцца непасрэдна бабіны з пражай.

Асновай таксама называецца адна з сістэм нітак, якая прысутнічае пры вырабе папярочна-вязанага трыкатажу. Падрыхтоўка і знешні выгляд трыкатажнай асновы шмат у чым аналагічныя ткацкім асновам.

Характарыстыкамі асновы з’яўляюцца наступныя паказчыкі:

  • Шырыня
  • Колькасць нітак
  • Шчыльнасць (колькасць нітак (канцоў) на адзінку даўжыні, напр 10 нітак/см)
  • Лінейная шчыльнасць
  • Хімічны склад нітак асновы
  • Каляровасць (адна- або шматколерная) і інш.

Пры вырабе тканін складанай структуры (дзвюх- і больш слойных, ворсавых, стракататканых) на ткацкі станок можа падавацца не 1, а 2 і больш асновы. У выпадку выкарыстання двух асноў ніжняя называецца карэннай, а верхняя — прыціскной.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]