Астра стэпавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астра стэпавая
Aster amellus 190807.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aster amellus L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   780205
NCBI   72897
EOL   6177436
GRIN   t:5618
IPNI   180609-1
TPL   gcc-6220

Астра стэпавая (Aster amellus) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Aster amellus Sturm6.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см са слаба галінастым у суквецці сцяблом і кароткім тоўстым карэнішчам. Сцябло звычайна каротка валасістае або голае, па ўсёй даўжыні аблісцелае. Лісце зваротнаяйкападобнае, лапатчатае, шурпатае, прытупленае (сярэднія і верхнія з вастрыём на верхавінцы), па краі цэльнае або часам расстаўлена-шыроказубчастае з 3 выразнымі жылкамі. Кошыкі даволі буйныя, дыяметрам 3-5 см, сабраны ў простую шчыткападобную мяцёлку. Абгортка шырокая, паўшарападобная, чарапіцавая; яе лісцікі шурпатыя, зялёныя, па краях з раснічкамі. Язычковыя кветкі ўдвая перавышаюць абгортку, лінейна-ланцэтныя, фіялетавыя або блакітныя. Кветкі дыска трубчастыя, жоўтыя. Плод - густаваласістая сціснутая сямянка з белым чубком.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рэліктавы еўрапейскі лесастэпавы від, у Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных астраўных месцах росту і лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: маладыя сасновыя і дубова-сасновыя мшыстыя лясы, лясныя паляны і ўзлескі, сухадольныя лугавіны і хмызнякі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Расце адзінкавымі экземплярамі або невялікімі групамі. Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)