Атавізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На фота плода чалавека бачны хвост; у далейшым, калі развіццё плода працякае правільна, ён знікае. Таксама бачныя жабравыя мяшкі.[1]

Атавізм (ад лац.: atavus — аддалены продак) - з'яўленне ў дадзенай асобіны прыкмет, уласцівых аддаленым продкам, але адсутных у бліжэйшых. У цяперашні час гэты тэрмін выйшаў з навуковага ужытку, паколькі вяртанне спадчынных прыкмет цяпер трактуецца як вынік дзеяння рэцэсіўных генаў.

Атавізмы ў чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Хваставідны прыдатак і суцэльны валасяны полаг на целе чалавека, дадатковыя пары малочных жалез і г. д. Асобныя прыкметы (напрыклад, незарашчэнне перадсэрцавай перагародкі сэрца і інш.) могуць служыць асновай для ўзнікнення паталагічных змяненняў або перашкаджаць нармальнаму функцыянаванню арганізма.

Зноскі