Перайсці да зместу

Атвержычы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атвержычы, селішча)

Атвержычы — бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік XXI стст. каля вёскі Атвержычы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950 — 1960-я г. Ю. У. Кухарэнка і К. В. Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (I ст. да н.э. — I ст. н.э.). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і іншае. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8 на 3 метры, заглыбленая ў зямлю на 0,7 метраў, з рэшткамі глінабітнай печы дыяметрам 0,65 метраў.

Каштоўнай знаходкай з’яўляецца скураны пояс па ўзоры паўночнагерманскіх паясоў[1], знойдзены ў жаночым пахаванні. Пояс уяўляў сабой кавалак скуры, упрыгожаны пласціначкамі і паяснымі кручкамі[2].

  1. Каспарова К. В. Могильники и поселения зарубинецкой культуры у дер. Отвержичи // RCBF? 1967/ Вып. 112. С. 122—123.
  2. Касцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, [2] с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 4