Столінскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Столінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Столін
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 83,21 %, руская 14,71 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,39 %, руская 29,14 %[1]
Насельніцтва (2009)
80 695 чал,[1] (2-е месца)
Шчыльнасць 24,15 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 97,28 %,
рускія — 1,15 %,
іншыя — 1,57 %[1]
Плошча 3 342,06[2] км²
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
144 м[3]
Столінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Столінскі раён на Вікісховішчы

Столінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці[4]. 12 кастрычніка 1940 г. быў падзелены на 17 сельскіх саветаў: Асаўскі, Белавушскі, Беражноўскі, Беразцоўскі, Варанёўскі, Гараднянскі (вёска Гарадная), Глінкаўскі, Дубайскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рухчанскі, Рэчыцкі, Стахаўскі, Стружскі, Фядорскі.

У 1941 г. акупаваны немцамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула ў Століне і раёне 9309 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічалі Столінскія падпольныя райкомы КПБ(б) і ЛКСМБ партызанскія брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партызанскі атрад Столінскі. Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 г. у выніку наступлення на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку падчас Беларускай аперацыі 1944 г.

З 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. скасаваныя Варанёўскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Стахаўскі сельсаветы[5]. 9 кастрычніка 1954 года вёскі Грыўковічы і Тырвовічы перададзены ў склад Пінскага раёна[6]. 31 сакавіка 1959 г. скасаваныя Асаўскі, Дубайскі сельсаветы, створаны Відзіборскі сельсавет. 6 ліпеня 1960 г. вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка, Рэчыцкі сельсавет скасаваны. 19 студзеня 1961 г. да раёна далучаны горад Давыд-Гарадок і Аздаміцкі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рубельскі, Харомскі, Храпунскі сельсаветы скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна[7]. 2 кастрычніка 1960 г. Мярлінскі і Храпунскі сельсаветы скасаваныя[8]. 4 мая 1981 г. створаны Рамельскі сельсавет, Аздаміцкі сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі. 16 лістапада 1987 г. Беразцоўскі сельсавет перададзены ў склад Пінскага раёна. 2 сакавіка 1998 г. створаны Манькавіцкі сельсавет.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Пад лесам знаходзіцца 35 % тэрыторыі Столінскага раёна. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 253 возеры плошчай больш за 0,1 га. У асноўным гэта азёры-старыцы рэк Прыпяць, Гарынь, Сцвіга. Агульная плошча азёр складае 625 га. Найбольшае па плошчы возера — Вялікае Засомінае (101,65 га). На тэрыторыі Столінскага раёна размешчаны ландшафтныя заказнікі «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць». Вадасховішча Вялікія Арлы.

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[9]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Праз Столінскі раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Сарны (Украіна), аўтадарогі на Пінск і Тураў.

У раёне на 1 снежня 2010 г. дзейнічала 19 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), 1 адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ), каля 30 фермерскіх гаспадарак. Працуе торфапрадпрыемства «Глінка» ў вёсцы Калоднае, завод лінейнага абсталявання ў Плотніцы.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў.

Па разведаным запасам тугаплаўкіх глін (каля 24 млн т) раён займае першае месца ў краіне. Сыравінная база тугаплаўкіх глін прадстаўлена 5 радовішчамі з агульнымі прамысловымі запасамі 21,9 млн т[10].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна працуе 28 сярэдніх, 14 базавых, 8 пачатковых, 2 спартыўныя, 2 музычныя школы. Таксама працуе 14 дашкольных устаноў і 59 клубаў.

Выдаецца раённая газета «Навіны Палесся».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  7. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 19 января 1961 г. Об упразднении Давид-Городокского района Брестской области
  8. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — № 9 (1009). — 1963.
  9. А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.
  10. Столінскі раён: карысныя выкапні(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6. Кн.1:Пузыны-Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн,2001 — 425—426сс. ISBN 985-11-0214-8
  • Карсека М. М. Калоднае. З гiсторыi вёскi ў Столiнскiм раёне. — Пiнск: Ред. газеты «Пiнскi веснiк», 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]