Атэізм у Казахстане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атэізм у Казахстане — сукупнасць грамадзянаў і нефармальных аб'яднанняў, якія усведамляюць сябе нерэлігійнымі. Паводле Канстытуцыі краіны, Казахстан з'яўляецца свецкай дзяржавай, дзе рэлігія адлучана ад дзяржавы.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Доля атэістаў па раёнах і гарадах, 2009.

На думку Даніяра Наўрыза, у інфармацыйным дачыненні фактычна накладзена забарона на тэму атэізму[1].

Таксама за распальванне міжрэлігійнай варожасці быў арыштаваны журналіст і праваабаронца з Рыдэра Аляксандр Харламаў. Яго вінавацяць у тым, што ён у сваіх публікацыях пра хрысціянства і пра розныя рэлігійныя плыні займаўся прапагандай атэізму, чым абразіў пачуцці вернікаў[2][3][4].

Дэпутат Мажыліса Парламента Жуматай Аліеў прапанаваў уразам з рэлігіязнаўствам выкладаць і атэізм[5].

З палітычных партый Казахстана на пазіцыях атэізму і атэістычнай прапаганды стаіць прадстаўленая ў парламенце Камуністычная народная партыя Казахстана. У яе праграме сказана: «камуністы выступаюць за прызнанне свабоды сумлення, права вызнаваць кожную рэлігію ці не вызнаваць ніякай, за аддзяленне цэрквы і мячэці ад дзяржавы, а школы ад царквы і мячэці. Пры гэтым камуністы вядуць шырокую атэістычную прапаганду, унікаючы зневажэнняў абразы пачуццяў вернікаў у любой форме»[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Данияр Наурыз: «В информационном отношении фактически наложен запрет на тему атеизма» / Видео / Интернет-газета. Казахстан. Праверана 11 лютага 2013.
  2. Социалистическое движение Казахстана » Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма!. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
  3. Правозащитник обвиняется в пропаганде атеизма, говорит адвокат. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
  4. Казахстан: правозащитник Александр Харламов арестован за пропаганду атеизма - Портал-Credo.Ru. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 28 сакавіка 2013.
  5. Депутат наряду с религиоведением предлагает преподавать атеизм. Новости Казахстана. Tengrinews.kz
  6. Коммунистическая народная партия Казахстана (КНПК). Программа Архівавана 21 сакавіка 2016.