Афрыка (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Афрыка — квартал у Новым горадзе Мінска, паміж вуліцамі Петрапаўлаўскай (цяпер Энгельса), Губернатарскай (цяпер Леніна) і Ніжнеляхаўскай (цяпер Ульянаўская)[1]. Пераважна быў забудаваны драўлянымі дамамі. «Афрыка» не мела выгод, мела крывыя грунтавыя дарогі, па баках якіх сцякалі памыі, тратуарам служылі драўляныя памосты[2]. Мясцовасць лічылася крымінальнай.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле адной з версій тут перыядычна раскідваў свой шацёр перасоўны заапарк з афрыканскімі жывёламі, паводле іншай версіі — раён так называлі па знешнім выглядзе жыхароў, якія перамазаныя сажай вярталіся з працы на заводах[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У «афрыканскай» бальніцы (цяпер 3-я гарадская) аперываў хірург Якаў Шабад, які пражываў у доме № 16 па Губернатарскай вуліцы. Ягоны стрыечны брат доктар Цемах Шабад[ru], які пражываў у Вільні, лічыцца прататыпам Доктара Айбаліта з твораў К. І. Чукоўскага, які жыў у ягоным доме. Чукоўскі ад Цемаха да дома Якава Шабада прыбыў 22 красавіка 1912 года[1].

" Карней Іванавіч, — прадставіўся госць. І дадаў, — Чукоўскі. Мог бы і не дадаваць: Мінск ужо з тыдзень быў залеплены афішамі, якія апавяшчалі аматараў высокай славеснасці пра лекцыю спадара Чукоўскага[1].

"

Пасля кароткай гутаркі доктар Шабад запрасіў маладога пісьменніка разам папалуднаваць, але быў тэрмінова выкліканы ў бальніцу, куды прывезлі дзіця з перытанітам[1].

" Ці далёка бальніца? — спытаў Карней Іванавіч, не хаваючы засмучэння: пісьменнік вось ужо месяц ездзіў з літаратурнымі лекцыямі па заходніх гарадах імперыі і ўсякі хатні абед успрымаў, як падарунак лёсу. — Непадалёк… У Афрыцы, — адказаў доктар. І сам жа засмяяўся, заўважыўшы разгубленасць на твары свайго госця. Давялося тлумачыць, дзе знаходзіцца тая Афрыка[1].

"

Чукоўскі ніколі публічна не згадваў пра сустрэчу з Якавам Шабадам, але ў 1925 годзе, за чатыры гады да «Айбаліта», апублікаваў дзіцячую казку «Бармалей», у якой упершыню ўзнік добры доктар Айбаліт і злыя разбойнікі, а дзеянне адбываецца ў Афрыцы[1].

Напярэдадні новага 1941 года разгарэўся скандал, калі жыхароў раёна спрабавалі выкрыць у крадзяжы. Непадалёк ад іх дамоў будаваўся клуб гарадскога спіртзавода (цяпер завод «Крышталь»). Працы расцягнуліся на 4 гады. Менавіта 31 снежня 1940 года грамадскасць сталіцы заклапацілася тым, што будоўля дагэтуль не скончана. У прэсе публікаваліся гнеўныя лісты працоўных[2]:

" Абуральна, што дырэкцыю Мінскага спірттрэста зрыў будаўніцтва не хвалюе, хоць выдаткавана 20 тысяч. А дошкі падлогі ўжо скрадзены на дровы «афрыканцамі». "

Аляксандр Станюта ў сваёй аповесці «Сцэны з мінскага жыцця» ў 1950-я гады пісаў «… мы на Энгельса жывём па правілах, звычках сваёй Афрыкі»[1].

Зноскі