Перайсці да зместу

Ахвярадаўца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахвярадаўца
польск.: Jałmuźnik
Аўтар Ян Пратасовіч
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 1597
Месца публікацыі Вільнюс

«Ахвярадаўца» (польск.: Jałmuźnik — чалавек, які раздае міласціну) — найвялікшы вершаваны твор Я. Пратасовіча, выдадзены ў Вільні ў 1597 годзе. Уяўляе сабой вершаваную перапрацоўку сачынення італьянскага вучонага Юлія Фолька (1574, Рым).

Асноўная думка твора — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix до­лю крыху лягчэйшай.

На адвароце тытульнай старонкі выдання была змешчана пад выявай радзівілаўскага герба эпіграма, а далей — два прысвячэнні князю М. Р. «Сіротцы» і прадмова да чытача. У дэдыкацыйных вершах аўтар выказвае князю шчырую падзяку за колішнюю маральную і матэрыяльную падтрымку і просіць княжацкім аўтарытэтам засведчыць слушнасць выказаных у творы ідэй.

Пад канец кнігі Я. Пратасовіч змясціў вялікі верш «Да скупога», у якім падагульніў сказанае ў асноўнай частцы твора з дапамогай выказванняў Сакрата, Дэмакрыта і сентэнцый з Бібліі.

  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 313—314.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 634