Ахей (цар Малой Азіі)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ахей (палкаводзец))
Ахей | |
---|---|
Ἀχαιός | |
Нараджэнне | III стагоддзе да н.э. |
Смерць |
214 да н.э. Сарды |
Род | Селеўкіды[d] |
Бацька | Андрамах |
Жонка | Лаадзіка Пантыйская (дачка Мітрыдата II) |
Ахей (канец 3 ст. да н.э.) — цар Малой Азіі (220—214 да н.э.).
Быў дальнім сваяком Антыёха Вялікага, паспяхова ваяваў на яго карысць. Потым збунтаваўся і абвясціў сябе царом, робячы сваёй рэзідэнцыяй Сарды; выставіў свае прэтэнзіі на трон Сірыі. На думку Палібія, быў «самым моцным і страшным з цароў і валадароў Малой Азіі». Выданы Антыёху і пакараны смерцю. Яго партрэты былі знішчаны, манеты выняты з абароту. Да нашага часу дайшлі толькі 3 манеты яго выпуску, якія і з'яўляюцца адзінымі наогул вядомымі выявамі Ахея[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ахей (цар Малой Азіі) (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.