Ахей (цар Малой Азіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахей
Ἀχαιός
 
Дзейнасць суверэн, ваенны
Нараджэнне III стагоддзе да н.э.
Смерць 214 да н.э.(-214)
Сарды
Бацька Андрамах
Жонка Лаадзіка Пантыйская (дачка Мітрыдата II)

Ахей (канец 3 ст. да н.э.) — цар Малой Азіі (220214 да н.э.).

Быў дальнім сваяком Антыёха Вялікага, паспяхова ваяваў на яго карысць. Потым збунтаваўся і абвясціў сябе царом, робячы сваёй рэзідэнцыяй Сарды; выставіў свае прэтэнзіі на трон Сірыі. На думку Палібія, быў «самым моцным і страшным з цароў і валадароў Малой Азіі». Выданы Антыёху і пакараны смерцю. Яго партрэты былі знішчаны, манеты выняты з абароту. Да нашага часу дайшлі толькі 3 манеты яго выпуску, якія і з'яўляюцца адзінымі наогул вядомымі выявамі Ахея[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]