Ашгабадская манарэйка
Выгляд
| Ашгабадская манарэйка | |
|---|---|
| Інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Горад | Ашгабад |
| Дата адкрыцця | 2016[1] |
| Даўжыня ліній | 5,1 км |
| Колькасць станцый | 8 |
| Колькасць ліній | 1 |
Ашгабадская манарэйка — манарэйкавая сістэма ў Ашгабадзе, у «Алімпійскай вёсцы»[2]. Будаўніцтва пачата ў 2012 годзе турэцкай кампаніяй Полімекс. Працягласць трасы — 5180 метраў, вышыня — ад 6 да 20 метраў, на ўсім участку ўзведзена 8 станцый. Па манарэйцы курсіруюць 25-метровыя рухомыя саставы Intamin[3][4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манарэйка пачала функцыянаваць у красавіку 2016 года[5]. Афіцыйна адкрыты 5 мая 2016 года пры ўдзеле Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і прэзідэнта Алімпійскага Савета Азіі шэйха Ахмада Аль-Фахад Аль-Сабаха[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Прэзідэнт Туркменістана прыняў кіраўніка Алімпійскага Савета Азіі
- ↑ У Алімпійскім мястэчку будуецца манарэйкавая дарога Архівавана 20 лістапада 2016.
- ↑ Ashgabat Архівавана 19 красавіка 2016.
- ↑ Construction Gallery — Ashgabat, Turkmenistan Архівавана 20 снежня 2016.
- ↑ Прэзідэнт Туркменістана наведаў з рабочай паездкай Ахалскі велаят і па сталіцы