Аўгуст Мальмстром
Аўгуст Мальмстром | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1901[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | Сімвалізм |
Уплыў на | Elise Arnberg[d], Emma Josepha Sparre[d], Gerda Ljungstedt[d], Hedvig Strandberg[d] і Elisabeth Keyser[d] |
Член у | |
![]() |
Ёхан Аўгуст Мальмстром (шведск.: Johan August Malmström, 14 кастрычніка 1829, Мутала — 18 кастрычніка 1901, Стакгольм) — шведскі гістарычны і жанравы жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся спачатку гравіраванню на дрэве ў свайго бацькі, у 1850-56 гг. наведваў класы Стакгольмскай акадэміі мастацтваў, а потым адправіўся, ў Дзюсельдорф і Парыж, дзе займаўся ў майстэрні Куцюра. Стыпендыя шведскага ўрада дазволіла яму здзейсніць падарожжа па Італіі.
У 1867 годзе заняў пасаду прафесара ў Стакгольмскай акадэміі мастацтваў. Хоць з-пад яго пэндзля выйшла некалькі мілых, сагрэтых цёплым пачуццём жанравых карцін, аднак, галоўны кірунак яго творчасці — жывапіс на тэмы са старажытных скандынаўскіх легенд і міфалогіі. Яго карціны: «Кароль Геймір і Аслаўг», «Сыны Рагнара атрымліваюць вестку аб смерці іх бацькі», «Вікінгі хаваюць сваіх паплечнікаў», «Інгеборга пры вестцы аб смерці Гіяльмара» і «Бітва пры Блавале».
З 1867 па 1894 Мальмстром выкладаў у каралеўскай школе мастацтваў у Стакгольме, а з 1887 па 1893 быў яе дырэктарам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 J August Malmström — 1917.
- ↑ August Malmström // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johan August Malmström // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Björk, Tomas (1997). August Malmström — Grindslantens målare och 1800-talets bildvärld. Nordiska Museets Förlag. ISBN 91-7108-416-9